Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

2 Паралипоменон 25 глава

1 Дваццаць пяць год было Амасі, як ён загаспадарстваваў, і дваццаць дзевяць год гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Егоаддань, зь Ерузаліму.
2 І рабіў ён пасьцівае ў ваччу СПАДАРОВЫМ, але ня супоўным сэрцам.
3 І было: як умацавалася за ім каралеўства, тады ён пазабіваў слугаў сваіх, што забілі караля, айца ягонага.
4 Але дзяцей іхных не пазібаваў, бо напісана ў Законе, у кнізе Масеявай, ідзе расказаў СПАДАР, кажучы: «Ня маюць быць забіваны бацькі за дзеці, і дзеці ня маюць быць забіваныя за бацькоў; але кажны за свой грэх мае памерці».
5 І зьбер Амася Юдэю, і прызначыў ім па дамох айцоў князёў над тысячамі і князёў над сотнямі, у вусёй Юдэі а Веняміне; і палічыў іх ад дваццацёх год і вышэй, і знайшоў іх трыста тысячаў чалавекаў выборных, на вайну выходзячых, дзіду а шчыт дзяржачых.
6 І наняў з Ізраялян сто тысячаў харобрых вояў за сто таланяў срэбра.
7 Але чалавек Божы прышоў да яго і сказаў: «Каролю! хай ня йдзець із табою войска Ізраельскае, бо нямаш СПАДАРА з Ізраялянмі, з усімі сынамі Яхрэмавымі.
8 Але йдзі ты, рабі, пасіліся да бітвы, бо СПАДАР можа ўчыніць, што ты спатыкнешся перад непрыяцелям, бо ё моц у Бога памагчы й прычыніць спатыкненьне».
9 І сказаў Амася чалавеку Божаму: «А што будзе із стома таланямі, каторыя я аддаў вятцы Ізраельскай?» І сказаў чалавек Божы: «Можа СПАДАР даць табе болей за гэта».
10 І аддзяліў іх Амася, — войска, што прышло да яго зь Яхрэму, — каб яны йшлі на свае месца. І вельмі ўзгарэўся гнеў на Юдэю, і яны зьвярнуліся дамоў у вялікай злосьці.
11 Амася ж акрыяў, і павёў люд свой, і пайшоў на даліну Салоную, і паразіў сыноў Сэіру дзесяцёх тысячаў;
12 І дзесяцёх тысячаў жывых узялі сынове Юдзіны ў палон; і прывялі іх на верх скалы, і ськінулі зь верху скалы, і ўсі яны чыста разьбіліся.
13 Сяброве ж вяткі, што Амася адаслаў назад, каб яна ня йшла зь ім на вайну, рассыпаліся па местах Юдэі, ад Самары аж да Вефгорону; і забілі ў іх тры тысячы, і наглабалі множасьць здабытку.
14 Амася, прышоўшы просьле паразы Едомлян, прынёс багоў сыноў Сэіру, і пастанавіў іх у сябе за багоў, і перад імі кланяўся, і ім кадзіў.
15 І ўзгарэўся гнеў СПАДАРА на Амасю, і паслаў Ён да яго прароку, і тый сказаў яму: «Нашто ты шукаеш багоў люду, каторыя ня выбавілі свайго собскага люду ад рукі твае?»
16 І было, як ён казаў яму, што кароль адказаў: «Ціж за парадніка каралеўскага пастанавілі цябе? перастань, нашто ж маюць забіць цябе». І перастаў прарока, сказаўшы: «Ведаю, што пастанавіў Бог згубіць цябе, бо ты зрабіў гэта і ня слухаў рады мае».
17 І парадзіўся Амася, кароль Юдэйскі, і паслаў да Ёаша, сына Егоагаза Ежанка, караля Ізраельскага, сказаць: «Выходзь, пабачымся аблічна».
18 І паслаў Ёаш, кароль Ізраельскі, да Амасі, караля Юдэйскага, кажучы: «Асот, каторы на Лібане, паслаў да кедры, што на Лібане ж, кажучы: "Аддай дачку сваю за жонку сыну майму". Але праходзіў дзікі зьвер, каторы на Лібане, і патаптаў гэты асот.
19 Ты кажаш: "Вось, я паразіў Едома", узьнялося сэрца твае да пыхі. Сядзі валей у сябе дома. Нашто табе пачынаць небясьпечную справу? Упадзеш ты а Юдэя з табою».
20 Але не паслухаў Амася, бо ад Бога гэта, каб аддаць іх у рукі Ёаша, за тое, што пачалі шукаць багоў Едомскіх.
21 І выступіў Ёаш, кароль Ізраельскі, і абачыліся аблічна, ён і Амася, кароль Юдэйскі, у Вефшэмішу Юдэйскім.
22 І была разьбіта Юдэя Ізраелям, і паўцякалі кажны да будану свайго.
23 І Амасю, караля Юдэйскага, сына Ёаша Агазёнка, захапіў Ёаш, кароль Ізраельскі, у Вефшэмішу, і прывёў яго да Ерузаліму, і разбурыў сьцяну Ерузалімскую, ад брамы Яхрэмавае аж да брамы Рагавое, на чатырыста локцяў;
24 І ўзяў усе золата а срэбра а ўсе судзьдзе, што былі ў доме Божым ля Овед-Едому, і скарбы дому каралеўскага, і закладнікаў, і зьвярнуўся да Самары.
25 І жыў Амася Ёашонак, кароль Юдэйскі, па сьмерці Ёаша Егоагазёнка, караля Ізраельскага, пятнанцаць год.
26 Засталыя справы Амасіны, першыя й апошнія, ціж не апісаны яны гэта ў кнізе каралёў Юдэйскіх а Ізраельскіх?
27 І адгэнуль, як Амася адступіў ад СПАДАРА, зрабілі супроці яго змову ў Ерузаліме, і ён уцёк да Лахішу. І паслалі за ім да Лахішу, і забілі яго там.
28 І прывезьлі яго коньмі, і пахавалі яго з айцамі ягонымі ў месьце Юдзіным.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.