Библия » Пераклад Яна Станкевіча
2 Паралипоменон 33 глава
1 Дваццаць год было Манасу, як загаспадарстваваў, і пяцьдзясят год гаспадарстваваў у Ерузаліме.
2 І рабіў ён ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, подле ўсіх агідаў паган, каторых прагнаў СПАДАР ад відзеньня сыноў Ізраелявых.
3 І ўзноў збудаваў узвышшы, каторыя разбурыў Гэзэка, айцец ягоны, і пастанавіў аброчнікі Ваалам, і насадзіў гаі, і кланяўся ўсяму войску нябёснаму, і служыў ім;
4 І збудаваў аброчнік у доме СПАДАРОВЫМ, праз каторы сказаў СПАДАР: «У Ерузаліме будзе імя Мае на векі»;
5 І збудаваў аброчнік усяму войску нябёснаму на абодвых панадворках дому СПАДАРОВАГА.
6 Ён жа праводзіў сыноў сваіх перазь цяпло ў даліне сына Гінномавага, таксама ён назіраў часы, і чараваў, і варажыў, і ўстанавіў выгуканьнікаў нябошчыкаў і знахараў; шмат рабіў благога ў ваччу СПАДАРОВЫМ, квелячы Яго да гневу.
7 І пастанавіў выразаны балван, каторы зрабіў, у доме Божым, праз каторы казаў Бог Давіду а Салямону, сыну ягонаму: «У доме гэтым а ў Ерузаліме, каторы Я абраў з усіх плямёнаў Ізраелявых, Я палажу імя Свае на векі;
8 І не крану наперад нагі Ізраеля ізь зямлі, каторую Я прызначыў бацьком вашым, абы адно яны стараліся паўніць усе, што Я расказаў ім, подле ўсяго Права а ўставаў а загадаў Масеям».
9 І зьвёў Манас Юдэю а жыхараў Ерузаліму дзеяць ліха горш за паган, каторых СПАДАР выгубіў перад сынамі Ізраелявымі!
10 І гукаў СПАДАР Манасу а люду ягонаму, але яны не ўважалі.
11 І прывёў СПАДАР на іх вайводцаў караля Асырскага; і яны нялі Манаса кручкамі, і акавалі яго ланцугамі, і павялі яго да Бабілёну.
12 І, як ён быў у гароце, ён маліў СПАДАРА, Бога свайго, і ўкарыўся вельма перад Богам айцоў сваіх.
13 І маліўся Яму, і Ён даўся ўпрасіць, і пачуў маленьне ягонае, і зьвярнуў яго да Ерузаліму на каралеўства ягонае. І даведаўся Манас, што СПАДАР — Ён Бог.
14 І просьле гэгага збудаваў навонную сьцяну места Давідавага, на заходнім баку Ґігону, у даліне, аж да ўходу ў Рыбную браму, і правёў яе навокал Офелу, і ўзьняў яе на вельмі вялікую вышыню. І прызначыў вайводцаў па ўсіх умацаваных местах Юдэі;
15 І выкінуў чужаземныя багі а балваны з дому СПАДАРОВАГА, і ўсі аброчнікі, што ён збудаваў на гары дому СПАДАРОВАГА і ў Ерузаліме, і выкінуў іх вонкі зь места.
16 І збудаваў аброчнік СПАДАРОЎ, і аброк на ім супакойныя аброкі а падзяку, і расказаў Юдэям служыць СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму.
17 Але люд яшчэ абракаў на ўзвышшах, адно СПАДАРУ, Богу свайму.
18 Засталыя справы Манасавы, і малітва ягоная да Бога свайго, і словы відзеньнікаў, што гукалі яму ў імя СПАДАРА, Бога Ізраелявага, вось, яны ў кнізе каралёў Ізраельскіх.
19 Таксама малітвы ягоныя, і што Бог даўся ўпрасіць яму, і ўвесь грэх ягоны, і ізрада ягоная, і месцы, ідзе ён збудаваў узвышшы, і насадзіў гаі, і выразаў балваны перад скарэньням сваім, вось, яны запісаны ў словах відзеньніка.
20 І супачыў Манас із айцамі сваімі, і пахавалі яго ў собскім доме ягоным. І Амон, сын ягоны, загаспадарстваваў замест яго.
21 Амону было дваццаць два гады, як ён загаспадарстваваў, і гаспадарстваваў два гады ў Ерузаліме.
22 І рабіў ліха ў ваччу СПАДАРА, як рабіў Манас, ацец ягоны; бо ўсім балваном, каторыя быў зрабіўшы Манас, айцец ягоны, абракаў Амон і служыў ім.
23 І не скарыўся перад СПАДАРОМ, як Манас, айцец ягоны, скарыўся; але ён, Амон, памножыў віны свае.
24 І змовіліся супроці яго слугі ягоныя, і забілі яго ў собскім доме ягоным.
25 Але люд зямлі забіў усіх тых, што змовіліся супроці караля Амона; і люд зямлі ўстанавіў Ёсю, сына ягонага, за караля замест яго.
2 Паралипоменон 33 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча