Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

2 Паралипоменон 8 глава

1 І сталася ў канцы дваццатых год, як Салямон пастанавіў дом СПАДАРУ і свой дом,
2 Што тыя месты, каторыя даў Салямону Гурам, Салямон забудаваў і асяліў там сыноў Ізраелявых.
3 І пайшоў Салямон на Гамаф-Сову, і перамог яе.
4 І пастанавіў ён Фадмор на пустыні, і ўсі месты складаў заклаў у Гамафе.
5 Ён забудаваў Веф-Горон вышні й Веф-Горон дольні, месты ўмацаваныя, ізь сьценамі, брамамі а заваламі,
6 І Ваалаф, і ўсі месты дзеля запасаў, што былі ў Салямона, і ўсі месты дзеля цялежак, і месты коньнікам, і ўсе, што зычыў Салямон пастанавіць у Ерузаліме, і на Лібане, і ў вусёй зямлі дзяржавы свае.
7 Увесь люд, засталы ад Гэцічаў а Аморэяў а Перэзэяў а Гэвеяў а Евусэяў, каторыя ня з Ізраялян, —
8 Дзяцей іхных, засталых просьле іх у зямлі, каторых сынове Ізраелявы ня зьнішчылі, — абярнуў Салямон у даньнікаў аж дагэтуль.
9 Із сыноў жа Ізраелявых не аддаў Салямон за нявольнікаў да свае работы, бо яны ваюны, і князі-ўраднікі, і князі над цялежкамі й коньнікамі ягонымі.
10 І гэта князі-ўраднікі, што былі ў караля Салямона, дзьвесьце пяцьдзясят, каторыя радзілі люд.
11 І ўзьвёў Салямон дачку фараонаву зь места Давідавага да дому, каторы пастанавіў ёй; бо, казаў ён: «Ня мае жыць жонка ў мяне ў дамове Давідавай, караля Ізраельскага, бо месцы сьвятыя яны, бо ўвыйшла ў іх скрыня СПАДАРОВА».
12 Тады Салямон абракаў усепаленьні СПАДАРУ на аброчніку СПАДАРОВЫМ, каторы ён збудаваў перад сеньмі;
13 І таксама кажную рэч упару абракаў подле расказаньня Масеявага ў сыботы, на маладзіку месяцаў і ў урочыстыя сьвяты, трэйчы ў год: у сьвята праснакоў, і ў сьвята тыдняў, і ў сьвята буданоў.
14 І ўстанавіў, подле загады Давіда, айца свайго, радоўку сьвятаром да службы іхнае і Левітам да абавязку іхнага, хваліць а паслугаваць перад сьвятарамі, усе спраўляць упару; таксама брамнікам радоўку ў кажнай браме, бо так расказаў Давід, чалавек Божы.
15 І не адхіналіся ад расказаньня караля сьвятаром а Левітам у кажнай справе і ўзглядам скарбаў.
16 Гэтак заладжана была ўся работа Салямонава ад дня закладзінаў дому СПАДАРОВАГА аж да супоўнага сканчэньня яго, дому СПАДАРОВАГА.
17 Тады пайшоў Салямон да Ецон-Ґаверу а да Елофу, каторы на беразе мора, у зямлі Едомскай.
18 І прыслаў яму Гурам служцамі сваімі караблі й слугаў, зналых мора, і яны паплылі із служцамі Салямонавымі да Офіру, і ўзялі стуль чатырыста пяцьдзясят таланяў золата, і прывезьлі каралю Салямону.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.