Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Исход 40 глава

1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «У дзень першага месяца, першага дня месяца ўстанаві вітальню будану збору,
3 І пастанаві там скрыню сьветчаньня, і закрый скрыню запінахаю,
4 І ўнясі стол, і разлажы паложанае на ім, і ўнясі сьветач, і запалі лянпы яго;
5 І пастанаві залаты аброчнік да кадзеньня перад скрыняю сьветчаньня; і запні запону ля ўходу ў вітальню;
6 І пастанаві аброчнік усепаленьня перад уходам у вітальню будану збору;
7 І пастанаві мыцельнік памеж вітальні збору й аброчніка, і налі ў яго вады.
8 І расстанаві панадворак наўкола, і запні запону ў браме панадворку.
9 І вазьмі алею памазаньня, і памаж вітальню і ўсе, што ў ёй, і пасьвяці яе й усі рэчы яе, і будзе сьвятая.
10 І памаж аброчнік усепаленьня й усе судзьдзе яго, і пасьвяці аброчнік, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых.
11 І памаж мыцельнік а падложак яго, і пасьвяці яго.
12 І дабліж Аарона а сыноў ягоных да ўходу будану збору, і ўмый іх вадою.
13 І адзень Аарона ў сьвятыя адзецьці, і памаж яго й пасьвяці, і будзе Імне сьвятарстваваць.
14 І сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны,
15 І памаж іх, як памазаў ты айца іхнага, і будуць сьвятарстваваць Імне, і будзе ім памазаньне іхнае на сьвятарстваваньне на векі ў вусіх родах іхных».
16 І зрабіў Масей усе; як расказаў яму СПАДАР, так і зрабіў.
17 І было, што першага месяца другога году, першага дня месяца выстаўлена вітальня.
18 І выставіў Масей вітальню, палажыў падложкі яе, пастанавіў дошкі яе, і палажыў завалы, і пастанавіў стаўпы яе,
19 І разапнуў будан над вітальняю, і палажыў пакрыцьце будану зьверху над ім, як расказаў СПАДАР Масею.
20 І ўзяў і палажыў сьветчаньне ў скрыню, і палажыў нашулкі ў скрыню, і палажыў века на скрыню зьверху.
21 І ўнёс скрыню ў вітальню, і запяў запінаху запоны, і запяў над скрыняю сьветчаньня, як расказаў СПАДАР Масею.
22 І пастанавіў стол у будан збору, на паўночным баку вітальні, вонках запінахі.
23 І разлажыў хлябы ў парадак перад Відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў СПАДАР Масею.
24 І пастанавіў сьветач у будан збору супроці столу, на паўднявым баку вітальні.
25 І запаліў лянпы перад СПАДАРОМ, як расказаў СПАДАР Масею.
26 І пастанавіў залаты аброчнік у будане збору перад запінахаю.
27 І кадзіў на ім пахнючымі кадзіламі, як расказаў СПАДАР Масею.
28 І запяў запону ля ўходу вітальні.
29 І аброчнік усепаленьня пастанавіў ля ўходу ў вітальню будану збору, і аброк на ім усепаленьне а аброк хлебны, як расказаў СПАДАР Масею.
30 І пастанавіў мыцельнік памеж будану збору й аброчніка, і наліў у яго вады да ўмываньня.
31 І ўмывалі ў ім Масей а Аарон а сынове ягоныя рукі свае а ногі свае.
32 І, уходзячы ў будан збору, бліжачыся да аброчніка, умываліся, як расказаў СПАДАР Масею.
33 І выставіў панадворак наўкола вітальні й аброчніка, і запяў запону ў браме панадворку. І скончыў Масей работу.
34 І пакрыў булак вітальню збору, і слава СПАДАРОВА напоўніла вітальню.
35 І ня мог Масей увыйсьці ў будан збору, бо вітаў над ім булак, і слава СПАДАРОВА напаўняла вітальню.
36 І як падыймаўся булак ад вітальні, тады пушчаліся ў дарогу сынове Ізраелявы ў вусіх падарожжах сваіх.
37 А як не падыймаўся булак, то яны ня пушчаліся ў дарогу, пакуль ён не падыймаўся.
38 Бо булак СПАДАРОЎ над вітальняю ўдзень, і агонь быў ночы ў ёй перад ачмі ўсяго дому Ізраелявага ў вусіх падарожжах іхных.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.