Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Притчи 15 глава
1 Лагодны адказ адхінае гнеў, а прыкрыя словы ўзрушаюць злосьць.
2 Язык мудрых, як належа, паведамляе веданьні, але вусны неразумных балбочуць дурноту.
3 На кажным месцу вочы СПАДАРОВЫ назіраюць благіх і добрых.
4 Здаровы язык — дзерва жыцьця, але крутадушнасьць у ім ломе дух.
5 Дурны грэбуе навукаю айца свайго, але разважны ўважае на ўпікі.
6 У доме справядлівага шмат скарбу, але ў прыбытках нягоднага — клопат.
7 Вусны мудрага сеюць веду, але сэрца неразумных не такое.
8 Аброк агідных — агіда СПАДАРУ, але малітва пасьцівых — зычлівасьць Ягоная.
9 Агіда СПАДАРУ дарога нягоднага, але Ён любе таго, хто йдзець за справядлівасьцю.
10 Навука прыкрая таму, хто пакідае дарогу, ненавідзячы ўпікі памрэць.
11 Шэоль а авадон перад СПАДАРОМ, пагатове сэрцы сыноў людзкіх.
12 Скалазуб ня любе таго, хто ўпікае яму, і ня пойдзе да мудрых.
13 Вясёлае сэрца прыяе віду, але ад смутку сэрца дух трышчыцца.
14 Сэрца разумнага шукае веды, але рот неразумных жывіцца дурнотаю.
15 Усі дні няшчаснага благія, а ў каго вясёлае сэрца — кажначасная чэсьць.
16 Валей малое із страхам СПАДАРОВЫМ, чымся вялікі скарб і клопат ізь ім.
17 Валей абед із варыва і любосьць там, чымся кормны вол і ненавісьць ізь ім.
18 Гняўко ўзрушае да нязгоды, а няборзды да гневу сьцішае нязгоду.
19 Дарога ленага — як церневы жываплот, а дарога справядлівага зраўнаваная.
20 Мудры сын вяселе айца, а дурны чалавек грэбуе сваёю маткаю.
21 Дурата — радасьць недасьціпному, але людзіна разумная ходзе пасьціва.
22 Узрушаюцца замеры зь нястачы рады, але із шмат параднікамі яны здойсьняцца.
23 Радасьць людзіны ў вадказе вуснаў ейных, і паравое слова — як добра!
24 Дарога жыцьця ўгары мудраму, каб адхінуцца ад шэолю далавах.
25 Дом гордых бурае СПАДАР, але азначае граніцу ўдавы.
26 Агіда СПАДАРУ думкі ліхадзея, але чыстых — словы прыемнасьці.
27 Немарасьце дом свой гальлівы карысьці, але ненавідзячы падаркі будзе жыць.
28 Сэрца справядлівага разважае адказ, рот жа нягодных точа ліха.
29 СПАДАР далёка ад нягодных, але чуе малітву справядлівых.
30 Сьвятліня аччу цеша сэрца, добрая ведамка тукам поўне косьці.
31 Вуха, што слухае ўпікаў жыцьця, памеж мудрыцоў будзе начаваць.
32 Хто адкідае навуку, грэбуе сваёю душою; але хто слухае ўпікаў, дастаець розум.
33 Боязьнь СПАДАРА — навука мудрасьці, і перад сьцёю — паніжэньне.
Притчи 15 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча