Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Екклесиаст 7 глава

1 Валей добрае імя, чымся добрая масьць, і дзень сьмерці, чымся дзень нараджэньня.
2 Валей хадзіць да дому жалобы, чымся да дому чэсьці, бо там канец кажнага чалавека, і жывы возьме гэта да сэрца свайго.
3 Валей немарасьць, чымся сьмех, бо ад марнасьці віду лепшае сэрца.
4 Сэрца мудрых у доме жалобы, а сэрца неразумных у доме радасьці.
5 Валей чалавеку слухаць упікі мудрага, чымся чалавеку слухаць песьню неразумных;
6 Бо як трэск церняў пад гаршком, так сьмех неразумнага. І таксама гэта марнасьць.
7 Уціск напэўна дурніць мудрага, і падарак губе сэрца.
8 Валей канец рэчы, чымся пачатак яе; цярплівы духам лелшы за гордага духам.
9 Не сьпяшайся ў духу сваім гневацца, бо гнеў у грудзёх неразумных супачывае.
10 Не кажы: «Чаму гэта пярэднія дні лепшыя за гэтыя?» бо ня з мудрасьці ты пытаешся праз гэта.
11 Мудрасьць добрая із спадкам, але карысьнейшая тым, што бачаць сонца;
12 Бо мудрасьць абарона, срэбра абарона, але пераваге веды ў тым, што мудрасьць даець жыцьцё тым, хто мае яе.
13 Глядзі на дзела Божае, бо хто можа выпрастаць, што Ён скрывіў?
14 У дзень добры карыстай з дабра, але ў дзень няшчасьця зважай: адно супроці другога ўладзіў Бог; бо ня знойдзе чалавек просьле сябе нічога.
15 Усяго нагледзеўся я ў дні марнасьці свае: бывае справядлівы гіне ў справядлівасьці сваёй, і нягодны далей жывець у нягоднасьці сваёй.
16 Ня будзь лішне справядлівы і ня мудрагель лішне: нашто табе нішчыць самога сябе?
17 Ня будзь лішне нягодны і ня будзь дурны: нашто табе паміраць не ўпару?
18 Добра, каб ты дзяржаўся гэтага і таксама з гэтага ня здыймай рукі свае, бо хто баіцца Бога, пройдзе ўсе.
19 Мудрасьць мацуе мудрага болей, як дзесяцёх валадароў, што былі ў месьце;
20 Бо няма чалавека, нават справядлівага, на зямлі, што рабіў бы дабро й не грашыў;
21 Затым не на ўсі словы, што кажуць, зварачай увагу, каб ня чуць табе слугі свайго, што клінець цябе;
22 Бо сэрца твае дазнала шмат разоў, што й сам ты кляў іншых.
23 Усе спрабаваў я мудрасьцю; я сказаў: «Я буду мудры», але яна далёка ад мяне.
24 Далёка тое, што было, і глыбака, глыбака: хто можа знайсьці яго?
25 Зьвярнуўся я із сэрцам сваім, каб пазнаць а скумаць а вышукаць мудрасьць а вылічэньне, і пазнаць нягоднасьць дураты а дурноту шалу.
26 І знаходжу я, што гарчэйшая за сьмерць жонка, каторай сэрца пасадкі а сеткі, рукі ейныя, як зялезьзе; каторага падабае Бог, тый уцячэць ад яе, але грэшніка ўхопе яна.
27 Гля, гэта знайшоў я, сказаў Казаньнік: кідаючы адно да аднаго, каб знайсьці лічбу,
28 Каторай яшчэ шукала душа мая, але я не знаходзіў: аднаго мужчыну сярод тысяча я знайшоў; але жонкі сярод усіх іх я не знайшоў.
29 Гля, гэта толькі я знайшоў, што Бог учыніў чалавека пасьцівым, але яны вынайшлі шмат вынаходаў.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.