Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Иезекииль 10 глава
1 І бачыў я, і вось, на прасьцягу, што быў над галавою херуваў, быў відаць над імі бы камень шафір, бы зьява, падобная да пасаду.
2 І Ён казаў мужу, што быў адзеўшыся ў палотны, і сказаў: «Увыйдзі меж колаў пад херувамі і напоўні жменю сваю жарам з памеж херуваў, і рассып па месьце». І ён увыйшоў на маім аччу.
3 Херувы стаялі на правым баку дому, як муж увыйшоў, і булак напоўніў нутраны панадворак.
4 І паднялася слава СПАДАРОВА ад херува да парогу дому, і дом напоўніўся булаком, і панадворак быў поўны зьзяньня славы СПАДАРОВАЕ.
5 І гук крылаў херувавых быў чуваць на навонным панадворку, як голас Усемагучага Бога, як Ён гукае.
6 І сталася, як Ён расказаў мужу, што быў адзеўшыся ў палотны, кажучы: «Вазьмі цяпла з памеж колаў, з памеж херуваў», што той увыйшоў і стаў ля кола,
7 І херуў выцягнуў руку сваю з памеж херуваў да цяпла, што меж херуваў, і ўзяў, і палажыў у прыгоршчы адзетага ў палотны; а гэты ўзяў і вышаў.
8 І паказалася ў херуваў хорма рукі людзкое пад крыламі іхнымі.
9 І я глядзеў, і вось, чатыры колы ля херуваў, адно кола ля аднаго херува, і другое кола ля другога херува, і выгляд колаў — як колер каменя топазу.
10 І падобнасьць адна ў вусіх чатырох, быццам кола было сярод кола.
11 Як яны йшлі, то йшлі на чатыры свае стараны; ня круціліся, як ішлі, бо да месца, куды зьвернена галава, яны йшлі за ёю; ня круціліся, як ішлі.
12 І ўсе цела іхнае а плечы іхныя а рукі іхныя а крылы іхныя і колы поўныя ачоў навокал, у чатырох колах.
13 Што да колаў: як я чуў, колы былі званы віхарколы.
14 І ў кажнага было чатыры віды: першы від — від херувавы, а другі від — від людзкі, і трэйці від — лявіны, і чацьверты від — арліны.
15 І ўзьняліся херувы. Гэта — жывыя стварэньне што я бачыў ля ракі Хевар.
16 І як херувы йшлі, колы йшлі ля іх; як херувы распушчалі крылы, каб узьняцца ізь зямлі, колы не заставаліся ад іх, таксама яны былі ля іх.
17 Як гэныя стаялі, стаялі; як гэныя ўзьнімаліся, узьнімаліся, бо дух жывых стварэньняў у іх.
18 І адышла слава СПАДАРОВА ад парогу дому, і стала над херувамі.
19 І распусьцілі херувы крылы свае, і ўзьняліся ізь зямлі на маім аччу; як яны вышлі, колы таксама ля іх; і сталі ў варотах усходняе брамы дому СПАДАРОВАГА, і слава Бога Ізраелявага над імі.
20 Гэта тое жывое стварэньне, што я бачыў пад Богам Ізраелявым ля ракі Хевар; і я пазнаў, што яны — херувы.
21 Чатыры віды ў кажнага, і ў кажнага чатыры крылы, і падобнасьць рук людзкіх пад крыламі іхнымі.
22 І падобнасьць відаў іхных — гэта віды, што я бачыў ля ракі Хевар: у іх былі тыя самыя выгляды, яны былі тыя самыя. Кажны ў кірунку віду свайго йшоў.
Иезекииль 10 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча