Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Иезекииль 31 глава

1 І сталася адзінанцатага году, трэйцяга месяца, першага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «Сыну людзкі! гукай фараону, каралю Ягіпецкаму, і множасьці ягонай: "Да каго ты раўнуешся вяліччам сваім?
3 Вось, Асур — кедра на Лібане з харошымі галузамі і зь лесавым сьценям, гонкі, з галавою меж булакоў.
4 Воды вырасьцілі яго, глеба падыймала яго на вышыню рэкамі сваімі, што цякуць навокал месца росту яго, і пасылала цуркі свае да ўсіх палявых дзерваў.
5 Затым вышыня ягоная перайшла ўсі палявыя дзервы, і памножылася сучча ягонае, і гольле стала даўгое ад множасьці водаў, як яно разрасталася.
6 На суччу ягоным усі птушкі нябёсныя мелі гнезды свае, і пад гольлям ягоным усі зьвяры палявыя прыводзілі дзеці свае, і пад сьценям ягоным жылі ўсі вялікія народы.
7 Затым ён быў харошы велічынёю сваёю й даўжынёю гольля свайго, бо карэнь яго быў ля вялікіх водаў.
8 Кедры не закрывалі яго ў садзе Божым, кіпрысы не раўнаваліся да галузаў ягоных, і ніякія кіпрысы ў садзе Божым ня былі падобныя да яго харашынёю сваёю.
9 Харошым ўчыніў Я яго множасьцяй гольля ягонага, і завідавалі яму ўсі дзервы едэнскія, што былі ў садзе Божым.
10 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: "За тое, што ён узьняўся высака, нясучы верх свой да булакоў, і ўзьнялося сэрца ягонае з вышыні свае,
11 За тое Я аддаў яго ў руку дужога з народаў, каторы напэўна, абыйдзецца зь ім подле нягоднасьці ягонае; Я Сам выжану яго.
12 І чужаземцы, найстрашнейшыя з народаў, сьсякуць яго й кінуць яго; на горы й на ўсі даліны зваліцца гольле ягонае, і сучча ягонае будзе ламіцца ля ўсіх цур’ёў зямлі, і адыймуць з пад сьценя ягонага ўсі люды зямлі, і пакінуць яго.
13 На ім упалым будуць жыць усі птушкі нябёсныя, і меж гольля ягонага будуць усі зьвяры палявыя.
14 На тое, каб ніякія дзервы ля вады не вяльмуваліся з прычыны вышыні свае й не падыймалі галоваў сваіх да меж булакоў, і вадой жывеныя дзервы не паказавалі вышыні свае; бо ўсі адданы на сьмерць, да дольніх часьцяў зямлі, сярод сыноў людзкіх, з тымі, што адышлі ў яму’.
15 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Таго дня, калі ён зышоў да гробу, Я прычыніў жалобу па ім, зачыніў з прычыны яго бяздоньне, задзяржаў цуркі ягоныя, і вялікія воды былі запынены, і прычыніў, што зацьмеў па ім Лібан, і ўсі дзервы палявыя замлелі з прычыны яго.
16 Я ўчыніў, што народы задрыжаць на грукат паду ягонага, як зьвяду яго да шэолю з тымі, што зышлі ў яму, і пацешацца ў дольніх часьцях зямлі ўсі дзервы едэнскія, выборныя а найлепшыя лібанскія, усі, што п’юць ваду;
17 Яны таксама зышлі да шэолю зь ім, да забітых мячом, і тыя, што былі плячом ягоным, жылі пад сьценям ягоным сярод народаў.
18 Да каго меж дзерваў едэнскіх ты падобны славаю а вяліччам? ты, адылі, зьведзены зь дзервамі едэнскімі да дольніх часьцяў зямлі, ты ляжаш сярод неабрэзаных із забітымі мячом. Гэта фараон а ўся множасьць яго’", — агалашае Спадар СПАДАР».
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.