Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Иезекииль 32 глава
1 І сталася двананцатага году, двананцатага месяца, першага дня месяца, было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «Сыну людзкі! завядзі пахоўную песьню па фараону, каралю Ягіпецкім, і скажы яму: "Ты падобны да маладога лява меж народаў, і ты, як дзіўствы ў морах, і прарваўся рэкамі сваімі, і муціш воды нагамі сваімі, і брудзіш рэкі іх"».
3 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: «І расьцягну сець Сваю на цябе ў грамадзе шмат якіх людаў, і яны выцягнуць цябе ў сеці Маёй.
4 Тады пакіну цябе на зямлі, кіну цябе на чыстае поле, і прычыню, што ўсі птушкі нябёсныя будуць перабываць на табе, і насычу табою жывёлу ўсяе зямлі.
5 І раськіну мяса твае па горах, і напоўню даліны здыхатою тваёю.
6 І напаю зямлю плаваньня твайго крывёю Тваёй аж да гор, і цур’і будуць поўныя цябе.
7 І, як Я згашу цябе, Я закрыю неба і зацямню гвезды яго, пакрыю сонца болкаю, і месяц ня дасьць сьвятліні свае.
8 Увесь бліск сьвятліні нябёснае зацямню над табою і навяду цямноту на зямлю, — агалашае Спадар СПАДАР. —
9 І засмучу сэрцы шмат якіх людаў, як агалашу ўпад твой меж народаў краёў, каторых ты ня знаў.
10 Але, Я ўчыню, што шмат якія люды зумяцца зь цябе, і каралі іхныя здрыгануцца із жаху, як Я замахаю мячом Сваім перад імі, і яны будуць трымцець што часіны, кажны за собскае жыцьцё свае ў дзень упаду твайго»;
11 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Меч караля Бабілёнскага, прыйдзе на цябе.
12 Мячамі дужых, усіх найстрашнейшых із народаў, прычыню ўпад грудоў тваіх, яны зьнішчаць гордасьць Ягіпту, і ўвесь люд ягоны будзе выгублены.
13 І прычыню згубу ўсяе жывёлы ягонае ля вялікіх водаў, наперад нага людзкая ня будзе муціць іх, ані капыты жывёлы не замуцяць іх.
14 Тады зраблю воды іхныя глыбокімі і прычыню, што рэкі іхныя будуць цячы, як аліва, — агалашае Спадар СПАДАР. —
15 Як абярну зямлю Ягіпецкую ў пустыню, і край будзе спустошаны з паўніні свае, як зражу ўсіх тых, што жывуць у ім, тады даведаюцца, што Я — СПАДАР.
16 Гэта пахоўная песьня, каторай будуць галасіць па ім; дачкі народаў будуць галасіць па ім, па Ягіпце і па ўсім людзе яго», — агалашае Спадар СПАДАР.
17 І сталася двананцатага году, пятнанцатага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
18 «Сыну людзкі! плач па людзе ягіпецкім і паніж яго, яго а дачкі дужых народаў у дольнія часьці зямлі із зыходзячымі ў яму.
19 Каго ты перайшоў харашынёю? ісступі й ляж ізь неабрэзанымі.
20 Яны паваляцца сярод забітых мячом; ён адданы мячу; цягнуць яго і ўсі груды ягоныя.
21 Дужыя воі з нутра шэолю будуць гукаць яму а памачніком ягоным: "Зышлі й ляжаць ізь неабрэзанымі сярод забітых мячом".
22 Там Асур і ўся грамада ягоная; навокал яго грабы ягоныя; усі яны забітыя, яны загінулі ад мяча.
23 Грабы ягоныя зроблены ў бакох ямы, груд ягоны навокал гробу ягонага, усі яны забітыя, загінулі ад мяча, каторыя прычынялі жах на зямлі жывых.
24 Там Елам а ўвесь люд ягоны навокал гробу ягонага; усі яны забітыя, загінулі ад мяча, каторыя зышлі далоў неабрэзаныя ў дольнія часьці зямлі, каторыя прычынялі жах на зямлі жывых, панесьлі, адылі, сорам свой з тымі, што зышлі ў яму.
25 Пастанавілі ложак ягоны сярод забітых із усім людам ягоным; грабы іхныя навокал яго; усі яны неабрэзаныя, забітыя мячом; каторыя прычынялі жах на зямлі жывых, панесьлі, адылі, сорам свой з тымі, што зышлі ў яму, і памешчаны памеж забітых.
26 Там Мешэх, Тувал а ўвесь люд ягоны, грабы ягоныя навокал яго; усі яны неабрэзаныя, забітыя мячом, бо зрабілі жах на зямлі жывых.
27 І не ляжаць із дужасіламі, загінулымі зь неабрэзаных, што зышлі да шэолю з ваеннымі зброямі сваімі, і палажылі ўзгалоўям мячы свае; але бяспраўі іхныя будуць на касьцёх іхных, бо былі жахам дужых на зямлі жывых.
28 І ты будзеш патрышчаны сярод неабрэзаных і будзеш ляжаць із забітымі мячом.
29 Там — Едом, каралі ягоныя а ўсі князі ягоныя, напярэк усяе моцы свае, паложаны ля забітых мячом; яны ляжаць ізь неабрэзанымі й зошлымі да ямы.
30 Там князі поўначы, усі яны і ўсі Сыдоняне, што зышлі із забітымі із страхам сваім, саромячыся моцы свае, і ляжаць неабрэзаныя із забітымі мячом, і будуць несьці ганьбу сваю із зыходзячымі да ямы.
31 Фараон абача іх і ўсьцешыцца з усёга люду свайго, забіты мячом Фараон а ўсе войска ягонае, — агалашае Спадар СПАДАР; —
32 Бо Я навяду жах Свой на зямлю жывых, і яго паложаць сярод неабрэзаных із забітымі мячом, фараона а ўвесь люд ягоны», — агалашае Спадар СПАДАР.
Иезекииль 32 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча