Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Иезекииль 35 глава

1 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «Сыну людзкі! зьвярні від свой да гары Сэір і праракай празь яе,
3 І кажы ёй: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я на цябе, гара Сэір, і выцягну руку Сваю на цябе, і зраблю цябе спустошанай а жахлівай.
4 Месты твае абярну ў разьвярненьне, і ты запусьцееш, і даведаешся, што Я — СПАДАР,
5 Бо ты мела кажначасную ненавіднасьць і перадавала сыноў Ізраелявых мячу ў часе няшчасьця іхнага, у часе канца бяспраўя іхнага.
6 За тое, жыў Я, — агалашае Спадар СПАДАР, — да крыві Я прызначаю цябе, і кроў будзе перасьледаваць цябе; за тое што не ненавідзіла крыві, то будзе кроў перасьледаваць цябе.
7 Я аддам гару Сэір на зумленьне а спустошаньне, і адатну зь яе таго, хто прыходзе, і таго, хто зварачаецца,
8 І напоўню горы ейныя забітымі ейнымі: на ўзгорках тваіх, і на далінах тваіх, і ў цур’ёх тваіх будуць валіцца ў іх забітыя мячом.
9 Вечнаю пустынёю зраблю цябе, і месты твае ня будуць зьвернены, і даведаецеся, што Я — СПАДАР;
10 Бо ты казала: "Гэтыя два народы і гэтыя два краі будуць мае, і мы будзем дзяржаць іх", хоць СПАДАР быў там.
11 За тое, жыў Я, — агалашае Спадар СПАДАР, — Я ўчыню подле гневу твайго і подле завіднасьці твае, каторую ты выказала зь ненавіднасьці да іх, і стану ведамным меж іх, як буду судзіць цябе.
12 І даведаешся, што Я — СПАДАР, і што Я пачуў усі блявузґаньні твае, каторыя ты гукала на горы Ізраелявы, кажучы: "Яны спустошаны, яны даны нам пажэрці".
13 Дык вуснамі сваімі вы вяльмуваліся перад Імною і мнажылі словы свае на Мяне; Я чуў’.
14 Гэтак Спадар СПАДАР: ’Як уся зямля будзе цешыцца, Я спустошанаю зраблю цябе.
15 Як ты цешылася із спадку дому Ізраелявага, бо ён быў спустошаны, так Я зраблю табе: ты будзеш чыста спустошаная, гара Сэір а ўвесь Едом; і даведаюцца, што Я — СПАДАР’".
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.