Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Иезекииль 41 глава

1 І прывёў мяне да палацу, і памераў стаўпы — шэсьць локцяў ушыркі на адным баку і шэсьць локцяў ушыркі на другім баку, подле шырыні будану.
2 І шырыня дзьвярэй дзесяць локцяў, і па бакох дзьвярэй пяць локцяў з аднае стараны і пяць локцяў з другое стараны; і намераў удоўжкі сорак локцяў, і ўшыркі — дваццаць локцяў.
3 Тады ўвыйшоў у нутр і памераў стаўпы ля дзьвярэй — два локці, і дзьверы — шэсьць локцяў, і шырыня дзьвярэй сем локцяў.
4 І адмераў у ім удаўжкі дваццаць локцяў і ўшыркі дваццаць локцяў, і сказаў імне: «Гэта Сьвятое Сьвятых».
5 І памераў сьцяну дому — шэсьць локцяў, а шырыню бакавога ходу — чатыры локці навокал, навокал дому, навокал.
6 І бакавыя пакоі адзін над адным трох пятраў, трыццаць на кажнай пятры; датыкаліся да сьцяны, што ля дому дзеля бакавых пакояў, каторыя навокал, каб яны маглі дзяржацца, але яны не апіраліся на сьцяну дому.
7 І яна болей а болей пашыралася й кружыняла навокал да гары, да гары бакавымі пакоямі, бо акружына дому падыймалася вышэй а вышэй наўкола дому, і затым шырыня дому ўгары была большая, і з дольняе пятры ўзыходзілі на верхнюю пераз сярэднюю.
8 І я бачыў верх дому навокал, навокал; поды бакавых пакояў былі ўвелькі з цэлы прут — шэсьць локцяў да злучэньня.
9 Таўшчыня сьцяны, што была вонках ля бакавых пакояў, пяць локцяў, і, што засталося, было токам ля бакавых пакояў ля дому.
10 І памеж пакояў воддаль дваццаць локцяў навокал дому, навокал, навокал.
11 І дзьверы бакавых пакояў зьвернены на засталы ток, адныя дзьверы на поўнач і другія дзьверы на паўдня, а шырыня засталага току пяць локцяў навокал, навокал.
12 Будоўля перад аддзеленым токам на захад семдзясят локцяў ушыркі; а сьцяна будоўлі была пяцёх локцяў таўшчыні навокал, навокал, а даўжыня яе дзевяцьдзясят локцяў.
13 І памераў ён дом — сто локцяў, і аддзелены ток, і будоўля ізь сьценамі яе сто локцяў удаўжкі.
14 І шырыня пярэдняе стараны дому і аддзеленага току, зьверненага на ўсход — сто локцяў.
15 І памераў даўжыню будоўлі супроці аддзеленага току, каторы за ёю, і калідоры яе на адным баку і на другім баку, і было сто локцяў з нутраною сьвятыняю й ґанкамі панадворку.
16 Дзьверныя вушакі а вузкія вокны а калідоры навокал на трох пятрах супроці парогу ашаляваны дзервам навокал, навокал і ад далоўя аж да акон, і вокны былі прыкрытыя.
17 Ад верху дзьвярэй аж да нутраное й знадворнае стараны дому, па ўсёй сьцяне навокал, навокал, ўнутры й знадворку было сумерна.
18 І было зроблена з херувамі а пальмамі, так што пальма была меж херува й херува, і ў херува былі два віды.
19 І від людзіны, зьвернены да пальмы на адным баку, і пыск левяняці, зьвернены да пальмы на другім баку; гэта зроблена ў вусім доме навокал.
20 Ад далоўя аж да верху дзьвярэй былі намаляваныя херувы а пальмы, і на ўсёй сьцяне палацу.
21 Вушакі палацу чатыракутнія, і ў пярэдняй стараны сьвятыні выгляд, як я бачыў.
22 Дзярвяны аброчнік быў трох локцяў увышкі, а ўдаўжкі два локці; рагі яго а сьцены яго дзярвяныя; і сказаў ён імне: «Гэта стол, што перад СПАДАРОМ».
23 Па двое дзьвярэй у палацу і ў Сьвятыні.
24 У дзьвярох былі па дзьве дзьвярыны, па дзьве рухомыя дзьвярыны: дзьве дзьвярыны ў вадных дзьвярох і дзьве дзьвярыны ў другіх.
25 І былі намаляваныя на іх, на дзьвярох палацу, херувы а пальмы, падобныя, як намаляваныя на сьценах; і былі таўстыя дошкі на пярэдняй старане ґанку знадворку.
26 І былі вузкія вокны а пальмы на адным баку й на другім баку, на бакох ґанку а на баку пакояў дому.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.