Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Иезекииль 45 глава

1 Як будзеце дзяліць жэрабям зямлю на спадак, абрачыце аброк СПАДАРУ, сьвятую дзель зямлі ўдаўжкі дваццаць пяць тысячаў прутоў і ўшыркі дзесяць тысячаў; гэта сьвятое месца ў вусіх граніцах яго навокал.
2 Зь яго будзе пад сьвятыню пяцьсот на пяцьсот, чатыракутнік навокал, і пяцьдзясят локцяў на ток яму навокал.
3 І адмераеш удаўжкі дваццаць пяць тысячаў і ўшыркі дзесяць тысячаў, і на гэтым будзе сьвятыня, Сьвятое Сьвятых.
4 Сьвятая дзель зямлі будзе сьвятаром, службітом сьвятыні, каторыя бліжацца служыць СПАДАРУ; яна будзе месцам пад дамы іхныя і сьвятым месцам пад сьвятыню.
5 І дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі таксама будзе Левітам, службітом дому, каб мелі сабе на дзяржаву пад дваццаць пакояў.
6 І азнача дзяржаву месту пяць тысячаў ушыркі і дваццаць пяць тысячаў удаўжкі супроці аброку сьвятое дзелі; гэта будзе цэламу дому Ізраеляваму.
7 І князю будзе дзель на адным баку і на другім баку аброку сьвятое дзелі і дзяржавы месцкае перад аброкам сьвятое дзелі і перад дзяржаваю месцкаю, із заходняе стараны на захад і з усходняе стараны на ўсход, і ўдаўжкі роўная з аднэй із тых дзеляў ад мяжы заходняе аж да мяжы ўсходняе.
8 Гэта ў зямлі будзе дзяржаваю ягонаю ў Ізраелю, і наперад князі Мае ня будуць уціскаць люду Майго, і зямля будзе дана дому Ізраеляваму подле плямёнаў іхных’.
9 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Досыць вам, князі Ізраелявы, аддальце ўсілства а глабань і чыніце суд а справядлівасьць, перастаньце высіляць люд Мой, — агалашае Спадар СПАДАР. —
10 Справядлівая вага а справядлівая ефа а справядлівы бат мае быць у вас.
11 Ефа а бат маюць быць аднае меры, каб бат тоўпіў дзясятую часьць гомера: мера іх мае быць подле гомера.
12 І ў сыклю дваццаць ґер; дваццаць сыкляў, дваццаць пяць сыкляў, пятнанцаць сыкляў будуць вашаю мінаю.
13 Во аброк, што вы будзеце абракаць: шостую часьць ефы ад гомера пшонкі, і будзеце даваць шостую часьць ефы ад гомера ячменю.
14 Што да загады праз алей (бат мера алею), то будзеце абракаць дзясятую часьць бата з кора; а дзесяць батаў — гомер, бо ў гомеру дзесяць батаў.
15 І аднаго баранчыка із стады зь дзьвесьце з пасьцьбішча Ізраелявага на хлебны аброк а на ўсепаленьне а на супакойныя аброкі, каб дастаць залашчэньне ім, — агалашае Спадар СПАДАР.
16 Увесь люд зямлі мае даваць гэты аброк князю ў Ізраелю.
17 А гэта будзе абавязак князя: усепаленьні а хлебныя аброкі а ўзьліваньні ў сьвяты а на маладзікі а ў сыботы, на ўсі ўрочыстасьці дому Ізраелявага; ён будзе гатаваць аброк за грэх а хлебны аброк а ўсепаленьне а супакойныя аброкі, каб дастаць залашчаньне дому Ізраеляваму’.
18 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Першага месяца, першага дня месяца ты возьмеш цялё-бычка бяз гану і ачысьціш сьвятыню.
19 І сьвятар возьме кроў аброку за грэх і пакропе на вушакі дому, і на чатыры куты выступу аброчніка, і на вушакі брамы нутранога панадворку.
20 Гэтак зробіш таксама сёмага дня месяца за кажнага, хто ізграшыў з прычыны абмылы альбо з дурноты, і дастанеш залашчаньне дому.
21 Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца будзе ў вас Пасха, сьвята сем дзён, маеце есьці праснакі.
22 І на гэты дзень прыгатуе князь за сябе а за ўвесь люд зямлі цялё-бычка на аброк за грэх.
23 І сем дзён сьвята ён будзе гатаваць усепаленьне СПАДАРУ, сем бычкоў а сем бараноў бяз гану сем дзён што дня, і казла з козаў на аброк за грэх што дня.
24 І прыгатуе хлебны аброк па ефе на кажнае цялё-бычка, і па ефе на барана, і па гіне алею на кажную ефу.
25 Сёмага месяца, пятнанцатага дня месяца, у сьвята, толькі ж будзе абракаць сем дзён, як за грэх, так усепаленьне і так хлебны аброк а алей’.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.