Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Иезекииль 46 глава
1 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Брама нутранога панадворку, зьверненая на ўсход, мае быць заперта шэсьць рабочых дзён, але ў сыботу мае быць адперта і на маладзіку мае быць адперта.
2 І князь увыйдзе знадворку пераз ґанак навоннае брамы, і стане ля вушака брамы; а сьвятарове зьдзеюць усепаленьне а супакойныя аброкі; і ён паклоніцца на парозе брамы й выйдзе; але брама не запіраецца аж да вечара.
3 Таксама люд зямлі мае кланяцца ў дзьвярох гэтае брамы перад СПАДАРОМ у сыботы і на маладзікох.
4 А ўсепаленьне, што князь абракае СПАДАРУ ў сыботу, будзе із шасьцёх баранчыкаў бяз гану і барана бяз гану.
5 І хлебнага аброку ефа на барана, на баранчыкі ж хлебнага аброку колькі яму любя, а гін алівы на ефу.
6 І на маладзіку — цялё-бычка бяз гану а шэсьць баранчыкаў а баран; яны маюць быць бяз гану.
7 І ён прыгатуе хлебнага аброку ефу на цялё, і ефу на барана, і на баранчыкі колькі мага, і гін алівы на ефу.
8 І як князь прыйдзе, то мае ўходзіць пераз ґанак брамы і тудэй выходзіць.
9 Але як люд гэтае зямлі прыйдзе перад СПАДАРА ў вурочыстыя поры, то тый, што ўходзе пераз паўночную браму кланяцца, мае выйсьці пераз браму паўднявую, а тый, што ўходзе пераз паўднявую браму, мае выйсьці пераз браму паўночную, — ніхто ня мае выходзіць пераз тую браму, пераз каторую ўвыйшоў, але мае выйсьці насупроці яе.
10 І князь будзе сярод іх: як яны ўходзяць, ўходзе, а як яны выходзяць, выходзе.
11 І ў сьвяты і ў вурочыстыя поры хлебнага аброку мае быць ефа на цялё й ефа на барана, а на баранчыкі колькі яму любя, і гін алівы на ефу.
12 Калі князь самахоць дзее ўсепаленьне альбо самахоць супакойныя аброкі СПАДАРУ, адчыняць яму браму, зьверненую на ўсход, і ён зьдзее ўсепаленьне сваё а супакойныя аброкі свае, як ён рабіў у сыботу, потым выходзе, і па выхадзе яго браму запіраюць.
13 І з баранчыка сёлетка бяз гану маеш што дня зьдзеяць усепаленьне СПАДАРУ; маеш зьдзеяць кажнае раніцы.
14 І зьдзей хлебны аброк пры ім кажнае раніцы із шостае часьці ефы й трэйцяе часьці гіна алівы на рашчыну з пшоннае мукі; хлебны аброк СПАДАРУ — устава вечная кажначасна.
15 Гэтак маюць дзеяць баранчыка а хлебны аброк а аліву кажнае раніцы на кажначаснае ўсепаленьне’.
16 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Калі князь даець падарак каму-колечы із сыноў сваіх, спадак ягоны мае быць сыноў ягоных; гэта спадкавае меньне іхнае.
17 Але калі ён даець падарак із спадку свайго аднаму із слугаў сваіх, тады ён будзе ягоны да году вывальненьня, потым ён зьвернецца князю; адно дзяцём ягоным пераходзе спадак ягоны, да іх ён належа.
18 І ня мае берці князь ізь людзкога спадку, выкідаючы іх ізь дзяржаньня; ён мае даць сыном сваім із свае дзяржавы собскае, каб нікога зь люду Майго не выганялі зь дзяржаньня ягонага’"».
19 Потым прывёў ён мяне ходам, што з боку брамы, да сьвятых пакояў сьвятарскіх, зьверненых на поўнач, і вось, там месца па бакох на захад.
20 І сказаў імне: «Гэта месца, ідзе сьвятарове маюць варыць аброк віны а аброк за грэх, ідзе яны будуць пячы хлебныя аброкі, каб ня выносіць на навонны панадворак і не пасьвяціць люд».
21 І вывеў мяне на навонны панадворак і правёў мяне па чатырох кутох панадворку, і гля, у кажным куце панадворку была павець.
22 У чатырох кутох панадворку былі павеці сараку локцяў удаўжкі і трыццаць ушыркі; адна мера ўсім чатыром кутом.
23 І мур навокал у іх, навокал чатырох, і месцы на варэньне былі зроблены на доле муру навокал.
24 І сказаў імне: «Гэта варыстыя хаты, ідзе службіты дому маюць варыць аброк люду».
Иезекииль 46 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча