Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Иезекииль 48 глава
1 Гэта ймёны плямёнаў: з паўночнага канца па дарозе да Гэтлёну, як яна йдзець на Гамаф, Гацар-Енон, граніцаю Дамашку з поўначы ўздоўж Гамафу, з усходняе стараны й заходняе — Дану, дзель адна.
2 А ля граніцы Дана ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Ашэру, дзель адна.
3 А ля граніцы Ашэра ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Наффаліму, дзель адна.
4 І ля граніцы Наффаліма ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Манасу, дзель адна.
5 І ля граніцы Манаса ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Яхрэму, дзель адна.
6 І ля граніцы Яхрэма ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Рувіну, дзель адна.
7 І ля граніцы Рувіна ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Юдзе, дзель адна.
8 І ля граніцы Юды ад усходняе стараны аж да стараны заходняе будзе аброк, каторы вы абрачыце, дваццаць пяць тысячаў прутоў ушыркі, а ўдаўжкі, як адна зь дзеляў, з усходняе стараны аж да стараны заходняе; і сьвятыня будзе сярод яго.
9 Тый аброк, што вы абрачыце СПАДАРУ — дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі.
10 І тым сьвятаром будзе сьвяты аброк, на поўнач дваццаць пяць тысячаў і на захад дзесяць тысячаў ушыркі, і на ўсход дзесяць тысячаў ушыркі, і на паўдня дваццаць пяць тысячаў удаўжкі; і сьвятыня СПАДАРОВА будзе пасярод яго,
11 Сьвятаром, пасьвячаным із сыноў Садокавых, што стаялі на варце Маёй, каторыя ня зблудзілі, як зблудзілі сынове Ізраелявы, як зблудзілі Левітаве.
12 І аброк із абрачонае зямлі будзе ім, рэч найсьвятшая, ля граніцы Левітаў.
13 І супроці граніцы сьвятароў Левітам дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі; уся даўжыня дваццаць пяць тысячаў, а шырыня дзесяць тысячаў.
14 І яны ня маюць прадаваць із гэтага ані мяняць, хай не пераходзе пяршына зямлі, бо пасьвячаная СПАДАРУ.
15 І засталыя пяць тысячаў ушыркі супроці дваццаць пяцёх тысячаў будуць будзеннымі пад места, на сялібы а на перадмесьці; і места будзе ў сярэдзіне іх.
16 І вось памеры іх: паўночная старана чатыры тысячы пяцьсот і паўднявая старана чатыры тысячы пяцьсот, і ўсходняя старана чатыры тысячы пяцьсот, і заходняя старана чатыры тысячы пяцьсот.
17 А перадмесьці места маюць быць на поўнач на дзьвесьце пяцьдзясят, і на паўдня на дзьвесьце пяцьдзясят, і на ўсход на дзьвесьце пяцьдзясят, і на захад на дзьвесьце пяцьдзясят.
18 І астача ўдаўжкі супроці сьвятога аброку — дзесяць тысячаў на ўсход і дзесяць тысячаў на захад, і яна мае быць супроці сьвятога аброку, і прыбытак ізь яе мае быць на емя тым, што служаць месту.
19 І службіты места служыць будуць яму з усіх плямёнаў Ізраелявых.
20 І аброк будзе мець дваццаць пяць тысячаў на дваццаць пяць тысячаў, чатыракутні абрачыце сьвяты аброк зь дзяржаваю месцкаю.
21 І астача князю; абапал сьвятога аброку й дзяржавы месцкае перад дваццаць пяцьма тысячамі аброку аж да граніцы ўсходняе і на захад перад дваццаць пяцьма тысячамі ля граніцы заходняе супроці гэтых дзеляў, князю будзе; і будзе сьвяты аброк, і сьвятліня дому будзе ў сярэдзіне яго.
22 А ад дзяржавы Левітаў і ад дзяржавы места ў прамежку таго, што ўжо княжае меж граніцаю Юды і граніцаю Веняміна, мае быць князю.
23 Што да засталых плямёнаў, то ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Веняміну, дзель адна.
24 І ля граніцы Веняміновае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Сымону, дзель адна.
25 І ля граніцы Сымонавае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Іссасхару, дзель адна.
26 І ля граніцы Іссасхаровае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Завулону, дзель адна.
27 І ля граніцы Завулонавае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе — Ґаду, дзель адна.
28 І ля граніцы Гада на паўднявой старане на паўдня будзе граніца ад Тамары аж да вады сьпярэчкі Кадэшу, да цур’я ля вялікага мора.
29 Гэта зямля, што вы маеце падзяліць жэрабям плямёнам Ізраелявым на спадак, і гэта дзель іх, — агалашае Спадар СПАДАР.
30 І гэта граніца места: з паўночнае стараны чатыры тысячы пяцьсот мера;
31 І брамы места маюць быць названы подле ймёнаў плямён Ізраелявых; тры брамы на поўнач: адна брама Рувінава, адна брама Юдзіна, адна брама Левава.
32 І на ўсходняй старане чатыры тысячы пяцьсот; і тры брамы: адна брама Язэпава, адна брама Венямінова, адна брама Данава.
33 І на паўднявой старане чатыры тысячы пяцьсот мера; і тры брамы: адна брама Сымонава, адна брама Завулонава.
34 На заходняй старане чатыры тысячы пяцьсот; тры ў ёй брамы: адна брама Ґадова, адна брама Ашэрава, адна брама Наффалімова.
35 Навокал асьмінанцаць тысячаў. А імя места адгэнуль: "СПАДАР там"».
Иезекииль 48 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча