Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
Иезекииль 48 глава
1 «І вось імёны пакаленняў: у межах поўначы, ідучы ў напрамку Гэталона да ўваходу ў Эмат, Асарэнон — межы Дамаска да поўначы каля Эмата — будзе ад усходу аж да мора, атрымае Дан адну частку ва ўласнасць.
2 І каля мяжы Дана, ад усходу аж да мора, атрымае Асэр адну частку ва ўласнасць.
3 І каля мяжы Асэра, ад усходу аж да мора, атрымае Нэфталі адну частку ва ўласнасць.
4 І каля мяжы Нэфталі, ад усходу аж да мора, атрымае Манаса адну частку ва ўласнасць.
5 І каля мяжы Манасы, ад усходу аж да мора, атрымае Эфраім адну частку ва ўласнасць.
6 І каля мяжы Эфраіма, ад усходу аж да мора, атрымае Рубэн адну частку ва ўласнасць.
7 І каля мяжы Рубэна, ад усходу аж да мора, атрымае Юда адну частку ва ўласнасць.
8 І каля мяжы Юды, ад усходу аж да мора, мае быць частка аддзеленая, шырынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і даўжынёю — як усе часткі, ад усходу аж да мора, і пасярэдзіне яе будзе знаходзіцца святыня.
9 Частка, якую вы аддзеліце для Госпада, будзе даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёю ў дваццаць тысяч прутоў.
10 Святая ж частка належаць будзе ім, святарам: на поўнач дваццаць пяць тысяч прутоў, і да мора шырынёю дзесяць тысяч прутоў, і на ўсход шырынёю дзесяць тысяч прутоў, і на поўдзень даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў; і святыня Госпада будзе пасярэдзіне яе.
11 Будзе яна пасвячоным святарам, нашчадкам Садока, якія спаўнялі Мае службы і не блукалі, калі блукалі ізраэльцы, як блукалі левіты.
12 І належаць ім будзе частка з асаблівай часткі зямлі, з святога з святых, каля мяжы левітаў;
13 але і левітам падобна мае належаць частка адпаведная межам святароў, даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёю ў дзесяць тысяч прутоў, цалкам даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч і шырынёю ў дваццаць тысяч прутоў;
14 і не будуць яны магчы з яе нічога прадаць, ані замяніць, ані не будуць магчы перанесці гэтую частку зямлі, бо была яна пасвячона Госпаду.
15 А пяць тысяч прутоў, якія яшчэ застаюцца з шырыні ў дваццаць пяць тысяч прутоў, не будуць святыя, а будуць служыць гораду як месца на жыллё і на пашы, і горад будзе пасярэдзіне [гэтай тэрыторыі].
16 І вось яго памеры: на бок паўночны — чатыры тысячы пяцьсот прутоў; і на бок паўднёвы — чатыры тысячы пяцьсот прутоў, і на бок усходні — чатыры тысячы пяцьсот прутоў, і на бок заходні — чатыры тысячы пяцьсот прутоў.
17 А горад будзе мець пашы на дзвесце пяцьдзесят прутоў на поўнач, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў на поўдзень, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў на ўсход, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў да мора.
18 Тое ж, што застанецца на даўжыню ля святой часткі, будзе на дзесяць тысяч прутоў на ўсход і дзесяць тысяч прутоў на захад, будзе яно ля святой часткі, і будуць плады яго на хлеб тым, хто служыць гораду.
19 А будуць працаваць работнікі горада з усіх пакаленняў ізраэльскіх.
20 Уся частка будзе мець дваццаць пяць тысяч прутоў даўжыні на дваццаць пяць тысяч шырыні; вазьміце святую частку разам з уласнасцю горада.
21 А рэшта мае належаць валадару з абодвух бакоў святой часткі і ўласнасці горада, уздоўж тых дваццаці пяці тысяч прутоў часткі аж да мяжы ўсходняй, але і з абшару да мора ўздоўж тых дваццаці пяці тысяч прутоў аж да мяжы мора, адпаведна часткам пакаленняў: гэта будзе належаць валадару. І святая частка і свяцілішча святыні будуць пасярэдзіне яе,
22 яна будзе аддзеленая ад уласнасці левітаў і ўласнасці горада сярод частак, што належаць валадару: паміж мяжою Юды і мяжою Бэньяміна будзе знаходзіцца ўласнасць валадара.
23 І рэшце пакаленняў, ад усходу аж да захаду: Бэньяміну — адна частка.
24 І каля мяжы Бэньяміна, ад усходу аж да захаду, адна частка Сімяону.
25 І каля мяжы Сімяона, ад усходу аж да захаду, адна частка Ісахару.
26 І каля мяжы Ісахара, ад усходу аж да захаду, адна частка Забулону.
27 І каля мяжы Забулона, ад усходу аж да мора, адна частка Гаду.
28 І каля мяжы Гада, з боку паўднёвага, на поўдзень будзе ісці мяжа ад Тамара аж да водаў Мэрыбы каля Кадэса і ўздоўж ракі аж да Вялікага мора.
29 Гэта вось зямля, якую вы падзеліце жэрабем між пакаленнямі Ізраэля, і гэтыя вось часткі іх, — кажа Госпад Бог.
30 І вось выхад з горада: з паўночнага боку, памер якога будзе чатыры тысячы пяцьсот прутоў,
31 брамы горада будуць названыя паводле імёнаў пакаленняў Ізраэля: тры брамы з паўночнага боку: адна брама Рубэна, адна брама Юды, адна брама Левія.
32 І з усходняга боку на адлегласці чатырох тысяч пяцісот прутоў тры брамы: адна брама Язэпа, адна брама Бэньяміна, адна брама Дана.
33 І з паўднёвага боку, памер якога будзе чатыры тысячы пяцьсот прутоў, тры брамы: адна брама Сімяона, адна брама Ісахара, адна брама Забулона.
34 І з заходняга боку, на адлегласці чатырох тысяч пяцісот прутоў, тры брамы: адна брама Гада, адна брама Асэра, адна брама Нэфталі.
35 Наўкола горад мае васемнаццаць тысяч прутоў, і назва горада будзе з таго дня: “Госпад ёсць там!”»
Иезекииль 48 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча