Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Деяния 5 глава
1 Але якісь муж, імям Ананя, із жонкаю сваёй Сапфіраю, прадаўшы двор,
2 Прысабечыў з цаны зь ведзі й жонкі свае, а некатрую часьць прынёс і паклаў ля ног апостальскіх.
3 Пётра ж сказаў: «Ананя, чаму шайтан напоўніў сэрца твае, каб ты зманіў Духу Сьвятому й прысабечыў з цаны зямлі?
4 Ціж тое, што ты меў, не твае было, і праданае ці не заставалася ў тваёй уладзе? Чаму ты паклаў гэту справу ў сэрцу сваім? Ты зманіў ня людзём, але Богу».
5 Пачуўшы гэтыя словы, Ананя паў і сканаў; і жах працяў усіх, што чулі гэта.
6 І, устаўшы, маладзёны завярцелі яго да пахову і, вынесшы, пахавалі.
7 І сталася ў прамежку трох гадзінаў, што ўвыйшла жонка ягоная, ня ведаючы, што прыгадзілася.
8 Пётра ж папытаўся ў яе: «Скажы імне, ці за толькі прадалі вы зямлю?» Яна сказала: «Але, за толькі».
9 Пётра ж сказаў ёй: «Што гэта згадзіліся вы спакусіць Духа Спадаровага? вось, ногі тых, што пахавалі мужа твайго, ля дзьвярэй; і цябе вынясуць».
10 І якга яна пала й сканала. І маладзёны, увыйшоўшы, знайшлі яе мертвую, і, вынесшы, пахавалі ля мужа ейнага.
11 І вялікі страх працяў усю царкву і ўсіх, што чулі гэта.
12 Рукамі ж апосталаў дзеялася памеж люду шмат знакоў а чудосаў; і ўсі згодна бывалі на ґанку Салямонавым.
13 Зь іншых жа ніхто ня важыўся прытачацца да іх, а люд ўзьвялічаў іх.
14 Вернікаў жа балей а балей прылучалася да Спадара, множасьць мужчынаў і жанок;
15 Так што выносілі хворых на вуліцы й клалі на пасьцелях а ложках, каб прынамся сьцень Пётраў, як ён праходзіў, кідаўся на некатрых ізь іх.
16 І шмат таксама з акалічных местаў зыходзіліся да Ерузаліму, нясучы хворых і нячыстымі духамі апанаваных, каторыя былі ўсі ўздараўляны.
17 А найвышшы сьвятар паўстаў і ўсі зь ім, каторыя сэкты садукейскае, напоўніліся завідасьцяй,
18 І наклалі рукі на апосталаў, і пасадзілі іх да грамадзкое вязьніцы.
19 Але ангіл Спадароў адчыніў ночы дзьверы вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў:
20 «Ідзіце і, стаўшы ў сьвятыні, кажыце люду ўсі словы жыцьця гэтага».
21 Яны ж, выслухаўшы гэта, увыйшлі вельмі рана ў сьвятыню й навучалі. Найвышшы ж сьвятар і тыя, што былі зь ім, прышоўшы, згукалі раду а ўвесь сынэдрыён із сыноў ізраельскіх і паслалі да вязьніцы прывесьці іх.
22 Як жа паслугачыя прышлі, не знайшлі іх у вязьніцы і, зьвярнуўшыся, здалі лічбу,
23 Кажучы: «Мы знайшлі вязьніцу замкнёную з усёй абачлівасьцяй і вартаўнікоў стаячых ля дзьвярэй; але, адчыніўшы, не знайшлі ў ёй нікога».
24 Як пачулі словы гэтыя сьвятар а вартаўнічы сьвятыні а найвышшыя сьвятары, былі ў клопатным парушэньню што да тога, як гэта магло стацца.
25 І хтось, прышоўшы, наказаў ім: «Гля, людзі, каторых вы пасадзілі ў вязьніцу, ёсьць у сьвятыні, стаяць і навучаюць люд».
26 Тады вартаўнічы, пайшоўшы з паслугачымі, прывёў іх, але бяз прынукі, бо баяліся люду, каб ня быць укаменаванымі.
27 І прывёўшы іх, паставілі іх у сынэдрыёне. І пытаўся ў іх найвышшы сьвятар,
28 Кажучы: «Ці ня стродка мы забаранілі вам навучаць у імя гэта? і вось, вы напоўнілі Ерузалім вашай навукаю і маніцеся навесьці на нас кроў Гэтага Чалавека».
29 Адказуючы ж, Пётра а апосталы сказалі: «Валей належа слухаць Бога, чымся людзёў.
30 Бог айцоў нашых ускрысіў Ісуса, Каторага вы забілі, засіліўшы на дзерве.
31 Яго Бог вывышыў правіцаю Сваёй як начэльніка а Спаса, каб даць Ізраелю каяту й дараваньне грахоў.
32 І мы сьветкі гэтага, а таксама Дух Сьвяты, Каторага Бог даў тым, што слухаюць Яго».
33 Яны ж, пачуўшы гэта, надта зазлаваліся й маніліся забіць іх.
34 Тады ўстаў у радзе адзін фарысэй, імям Ґамаліель, вучыцель права, паважаны ўсім людам, і расказаў вывесьці людзёў на часінку,
35 А ім сказаў: «Мужы ізраельскія, разважча самы із сабою што да людзёў гэтых, што вы маніцеся зь імі рабіць.
36 Бо перад гэтымі днямі паўстаў Феўда, кажучы празь сябе, што ён штось, да каторага прылучылася каля чатырыста чалавекау; але ён быў забіты, і ўсі, колькі слухала яго, рассыпаліся й абярнуліся ў нішто.
37 ІІросьле яго ў часе сьпісаньня паўстаў Юда Ґалілеянін і пацягнуў люд за сабою; але ён загінуў, і ўсі, колькі слухала яго, рассыпаліся.
38 І цяпер кажу вам: адлезьце ад гэтых людзёў і пакіньце іх, бо калі рада гэтая альбо справа гэтая ад людзёў, яна зьнішчыцца;
39 А калі ад Бога, вы ня зможаце зьнішчыць яе; каб і вам не апынуцца ходаньнікамі з Богам».
40 І яны паслухалі рады ягонае, і, пагукаўшы апосталаў, набілі іх, і забаранілі ім гукаць у імя Ісусава, і адпусьцілі іх.
41 Яны ж пайшлі із сынэдрыёну, цешачыся, што былі гожыя быць паганбены за гэта імя.
42 І кажнага дня ў сьвятыні і з дому да дому не пераставалі навучаць а агалашаць дабравесьць, што Ісус — Хрыстос.
Деяния 5 глава в переводах