Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

2 Петра 3 глава

1 Гэта ўжо вось другі ліст пішу вам, умілаваныя; у вадным і другім жадаю падбадзёрыць чыстыя думкі вашыя, прыпамінайчы,
2 каб вы не зацерлі ў сваёй памяці раней сказаныя словы Прарокаў ды пераданую вашымі Апосталамі запавесьць. Ўсеспадара й Збавіцеля нашага.*
3 Тое перадусім ведайце, што ў вапошніх днях выступяць з кпінамі насьмявальнікі, ведзеныя сваёю похатнаю трасцаю,
4 і пытацімуць: Дзеж тое запавешчанне й прыйсьцё яго? Адкалі бо сталі ўміраць айцы, ўсё гэтак застаецца, як ад пачатку стварэння.
5 Так гадаючыя ня ведаюць таго, што словам Божым неба і зямля калісь з вады і праз воду паўсталі,
6 таму і загінуў тагдышні сьвет, затоплены вадою.
7 А сянняшнія нябёсы й зямля, тымжа словам (Божым) утрымліваныя, захоўваюцца для вагню на дзень суду і загубы людзей бязбожных.*
8 Ды тое не павінна быць тайнае вам, умілаваныя, што ў Бога адзін дзень, як тысяча гадоў, а тысяча гадоў дзень адзін (Пс. 89:5).
9 Не марудзіць Бог у зьдзейсьнені свайго абяцаньня, як некаторым марудзтвам здаецца, калі абходзіцца з вамі доўгацярпліва, ня хочучы каго загубіць, але давясьці да каяння.
10 Дзень-жа Госпадаў прыйдзе, як злодзей ноччу, прамінуць тады нябёсы з гвалтоўным шумам, стыхіі ад жары растопяцца, згарыць і зямля з усімі творамі на ёй.*
11 Калі вось гэтак усёчыста мае рухнуць, то якіміж павінны быць у сьвятым сужывецтве й пабожнасьці вы,
12 прагна чакаючыя прыйсьця дня Божага, ў якім пламянеючае неба разрухнецца, а стыхіі разжараныя счануць?
13 Мы-ж водле ягонага абяцання — чакаем новага неба й новае зямлі, на якіх зажыве праўда.
14 Таму, найдаражэйшыя, чакаючы гэтага, старайцеся зьявіцца прад ім неапаганенымі й бязьвіннымі ды ў згодзе,
15 а паўстрымнасьць Божу уважайце за збаўленне, як і найдаражэйшы брат наш Павал, дзякуючы атрыманай мудрасьці пісаў вам (Рым. 2:4),*
16 ды як і ў ва ўсіх лістох аб гэтым гавора, ў якіх ёсьць дзе-што й цяжказразумелае і людзі недавучаныя ці неастоістыя выкрыўляюць гэта, як і другія Пісанні, на сваю загубу.*
17 Вы-ж, дарагіе, аб гэтым ужо спапярэджаныя, сьцеражэцеся, каб не апанадзіцца маною самадураў ды не адпасьці ад свае стойкасьці,
18 але ўзрастаць у ласцы й пазнані Усеспадара і Збавіцеля нашага Езуса Хрыстуса. Яму хвала і цяпер і ў дзень вечнасьці. Амэн.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.