Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Коринфянам 13 глава

1 Хоцьбы я гаварыў мовамі людзей, ці анелаў, а любасьціб ня меў, то я — медзь брынчачая, або цымбал дзынкі.
2 Хоцьбы я меў дар праракавання ды знаў усе тайніцы і ўсякую веду й меў поўную веру так што й горы пераносіўбы, а любасьціб ня меў — я быўбы нічогасьць.
3 І хоцьбы раздаў на пажыву бедным усю сваю маемасьць ды выдаў цела маё так што аж гарэўбы, а любасьціб ня меў, нічога мне гэта не паможа.
4 Любасьць доўгацярплівая, ласкавая; любасьць незавісьлівая, пакасьці ня робіць, ня чваніцца;
5 ня буяніць, свайго ня шукае, злосьці не спаганяе, благога не памышляе;
6 не радуецца з крыўды, а суцяшаецца праўдаю;
7 усё сьцерпіць, усяму верыць, усяго спадзяецца, ўсё ператрывае.
8 Любасьць ніколі ня чэзьне, хоць і прароцтвы занікнуць, мовы замоўкнуць ды веда заняпадзе.
9 Бо мы часткова пазнаём ды часткова й праракуем;
10 калі-ж надыдзе дасканальнае, міне частковае.
11 Як быў я дзіцем, дык гаварыў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, мяркаваў па-дзіцячаму, а як змужэў, дык выжыўся зь дзіцячага.
12 Цяпер мы бачым як у мутлым люстры, наўгад, а тады — тварам у твар; цяпер я пазнаю часткова, а тады пазнаю так, як і сам я пазнаны.
13 Цяпер-жа застаецца вера, надзея і любасьць: гэтыя тры, але найбольшая зь іх любасьць.

1 Коринфянам 13 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.