Библия » Пераклад П. Татарыновіча
2 Коринфянам 2 глава
1 Я пастанавіў сабе ня прыходзіць да вас ізноў у засмучэнні;
2 бо калі я засмучаю вас, то хто разьвесяліць мяне, як ня той засмучваны мною?
3 Тоеж я і пісаў вам, каб прыйшоўшы ня мецьсуму ад тых, ад якіх мне належаласяб радасьць: я бо пэўны аб усіх вас, што мая радасьць гэта й вашая радасьць.
4 З вялікай тужлівасьці й прыгнобы сэрца пісаў я вам праз многія сьлёзы, не каб вы журыліся, але каб пазналі празьмернуюлюбасьць маю да вас.
5 Каліж хто аднак стаўся прычынаю засмучэння, дык не мяне толькі, але — каб не перабольшваць — часткова і вас усіх.
6 Гэткаму даволі таго ганьбуючага дакору ад многіх;
7 так што вам ужо лепш дараваць яму і суцешыць, каб лішне горкая згрызота ня зжэрла гэткага.
8 Таму прашу вас: акажэце яму любасьць.
9 Натое я й пісаў, каб вас выпрабаваць, ці ў ва ўсім вы паслушныя.
10 Каму, восьжа, выбачаеце вы, таму — і я; бо калі што каму дараваў дзеля вас перад абліччам Хрыстуса:
11 каб шатан нас не аблытаў, бо не тайныя нам задумы ягоныя.
12 Прыбыўшы ў Троаду для абвяшчання Эванэліі Хрыстуса — хоць мне ўвойсьце і было адкрыта Госпадам —
13 я ня меў супакою духу майму, не знайшоў бо там брата майго Тытуса і, разьвітаўшыся зь імі, я падаўся ў Макэдонію.
14 Богу падзяка, што дае заўсёды нам пераогу ў Хрыстусе і праз нас на кажным месцы выяўляе пахнасьць пазнання Сябе;
15 мы бо Хрыстусава мілая пахучасьць Богу сярод тых, што збаўляюцца й сярод тых, што гінуць.
16 Для адных мы вохнасьць сьмерці на сьмерць, а для другіх — запах жыцьця на жыцьцё. І хто здатны да гэтага?
17 Мы ня ёсьць, як іншыя, хвальўавальнікамі слова Божага, але па-шчырасьці як ад Бога і прад Богам у Хрыстусе гаворым.
2 Коринфянам 2 глава в переводах