Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

2 Коринфянам 3 глава

1 Няўжэ пачынаць нам нанава знакоміцца? Або дапамінацца, як некаторыя, паручаючых лістоў да вас, ці ад вас?
2 Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які знаюць ды чытаюць усе людзі;
3 вы — сябе паказваючыя праз паслугу нашую як ліст Хрыстуса, не чарнілам пісаны, але Духам Бога Жывога і не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.
4 Гэткі давер маем да Бога праз Хрыстуса,
5 не каб мы з сябе былі здольныя падумаць нешта, здольнасьць бо нашая ад Бога,
6 які уздатніў нас да служэння Новаму Запавету: ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.
7 Каліж служэнне сьмерцезначучым літарам, на каменнях было ў такой славе, што аж сыны Ізраэля глядзець не маглі на прамянеючае зьнікомай славай аблічча Майжэша,
8 дык ці не шмат болей будзе ў славе служэнне духа?
9 Калі бо служэнне асуду — слаўнае, дык шмат болей — служэнне апраўданню.
10 Дый тое, што ясьнела так славаю, ня было на гэтулькі й слаўнае, калі пераважваецца вось вышэйшаю славаю.
11 Бо калі тое, што нікне ёсьць слаўнае, дык тое, што трывае — слаўнейшае.
12 Маючы вось гэткую надзею, мы поўныя сьмеласьці,
13 а не як Майжэш, што засланіў сабе аблічча, каб сыны Ізраэля не пазіралі на ягоны твар нішчэючы.
14 Але розумы іхнія атупелі, бо аж па сянняшні дзень тая самая заслона астаецца нязьнятаю пры чытанні Старога Запавету, Хрыстус бо яе зьнімае:
15 і дагэтуль, як чытаецца Майжэш, заслона ляжыць на сэрцы іхнім;
16 але, як сэрца іх навернецца да Госпада спадзе ззаслона.
17 Госпад бо ёсьць Духам; а дзе Дух Божы, там вольнасьць.
18 Мы-ж усе з адкрытым абліччам узіраючыся, бы ў люстра, ў хвалю Госпада, пераабражаемся ў Ягоны абраз із яснасьці ў яснасьць, як ад Госпадавага Духа.

2 Коринфянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.