Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

От Луки 12 глава

1 Тым часам, калі сабраліся дзясяткі тысячаў народу, так што (сталі) ціснуць адзін аднаго, (Ён) пачаў гаварыць найперш вучням Сваім: сьцеражыце сябе ад рашчыны хварысэяў, якая ёсьць крывадушнасьць.
2 Няма нічога ўкрытага, што ня будзе раскрыта, і (няма нічога) сакрэтнага, што ня будзе рассакрэчана.
3 Пагэтаму ўсё, што (вы) сказалі ў цямноце, будзе пачута ў сьвятле; і што сказалі на вуха ў патаемных пакоях, будзе абвешчана з дахаў.
4 Кажу ж вам, сябрам Маім: ня бойцеся забіваючых цела і пасьля гэтага ня мо́гучых зрабіць нічога большага.
5 Але папярэджваю вас, Каго баяцца: бойцеся Таго, Хто пасьля забіцьця мае ўладу ўкінуць у геенну. Так, кажу вам, Яго бойцеся.
6 Ці ня пяць вераб’ёў прадаюцца за два асары? і ніводзін зь іх ня забыты перад Богам.
7 Але нават усе валасы галавы вашай пералічаны. Пагэтаму ня бойцеся, (вы) даражэй за многіх вераб’ёў.
8 Кажу ж вам: усякага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы вызнае перад Ангеламі Божымі;
9 а хто адрокся ад Мяне перад людзьмі, адрынуты будзе перад Ангеламі Божымі.
10 І ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, даро́вана будзе яму; а ўсякі, хто зьняважыў Духа Сьвятога, (таму) ня будзе даро́вана.
11 Калі ж вядуць вас у сынагогі і да начальстваў і ўладаў, ня турбуйцеся, як і што адкажаце і што скажаце.
12 Бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба сказаць.
13 Сказаў жа Яму нехта з натоўпу: Настаўнік! скажы брату майму, каб (ён) падзяліўся са мной спадчынай.
14 Ён жа сказаў яму: Чалавеча! хто паставіў Мяне судзьдзёй ці пасярэднікам між вамі?
15 І сказаў ім: Глядзіце ж, сьцеражыцеся своекарысьлівасьці, бо ня ў багацьці каго-небудзь жыцьцё ягонае заключаецца — і ня ў маёмасьці ягонай.
16 І сказаў ім прыповесць, кажучы: поле нікаторага багатага чалавека прынесла багаты ўраджай;
17 і (ён) разважаў сам у сабе, кажучы: што мне рабіць, бо ня маю, куды сабраць плады мае?
18 І сказаў: Вось, што зраблю: разбуру мае сьвірны і пабудую бо́льшыя, і зьбяру туды ўсе плады мае і дабро маё,
19 і скажу душы маёй: Душа! (ты) маеш многа дабра, якое ляжыць на многія гады: адпачывай, еш, пі, весяліся.
20 Але Бог сказаў яму: бязглузды! у гэтую ноч душу́ тваю возьмуць у цябе. Каму ж дастанецца тое, што (ты) назапасіў?
21 Такім (ёсьць) той, хто зьбірае багацьце для сябе, а ня ў Бога багацее.
22 Сказаў жа вучням Сваім: пагэтаму кажу вам: ня клапаціцеся (аб сродках) для жыцьця вашага, што будзеце есьці, ні пра цела, што апранеце.
23 (Бо) жыцьцё (вашае) больш за ежу, і цела — за вопратку.
24 Паглядзіце на груганоў, якія ня сеюць, ня жнуць, ня маюць (ні) стопкі, ні сьвірна, але Бог корміць іх. Наколькі вы большыя за гэтых птушак!
25 І хто з вас (у вашых) клопатах можа дабавіць да свайго росту адзін локаць!
26 Пагэтаму, калі нават малейшага ня можаце, што (ж) клапоціцеся адносна іншага?
27 Паглядзіце на лілеі, як яны растуць: ня працуюць, ня прадуць. Але кажу вам, (што) нават Салямон ва ўсёй сваёй славе ня апранаўся, як адна зь іх.
28 Калі ж траву ў полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра ўкідаецца ў печ, Бог так апранае, наколькі (ж) болей вас, малаверы!
29 І вы ня шукайце, што вам есьці, або што піць, і ня турбуйцеся;
30 бо гэтага шукаюць усе народы сьвету. Ваш жа Бацька ведае, што (вы) маеце патрэбу ў гэтым.
31 Больш таго, шукайце Каралеўства Бога, а ўсё гэта дададзена будзе вам.
32 Ня бойся малое стада; бо Бацька ваш спрыяльна вырашыў даць вам Каралеўства (Бога).
33 Прадайце маёмасьці вашыя і раздайце міласьціну: (гэтым) зрабіце сабе ёмішчы, (якія) ня знашваюцца, скарб нявычэрпны на Нябёсах, куды злодзей ня дабіраецца, і моль ня зьнішчае;
34 бо дзе скарб ваш, там і сэрца вашае будзе.
35 Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазаныя і сьветачы запаленыя;
36 і вы — падобнымі да людзей, якія чакаюць гаспадара свайго, калі (ён) вернецца зь вясельля, каб як прыйдзе і пастукаецца, зараз (жа) адчынілі яму.
37 Шчасьлівыя тыя рабы, каторых, прыйшоўшы, гаспадар знойдзе нясьпячымі; праўду кажу вам: (ён) падперажэцца, і пасадзіць іх, і, падыйшоўшы, будзе служыць ім.
38 І калі прыйдзе ў другую варту, і прыйдзе ў трэйцюю варту і знойдзе (іх) так, (то) шчасьлівыя рабы тыя.
39 Дык гэта ведайце, што калі б ведаў гаспадар дому, а якой гадзіне прыходзе злодзей, (то) ня спаў бы і ня дапусьціў бы падкапацца пад дом свой.
40 Пагэтаму і вы будзьце гатовымі, таму што ня ведаеце, а якой гадзіне прыходзе Сын Чалавечы.
41 Тады Пётра сказаў Яму: Госпадзе! (ці) да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці і для ўсіх?
42 Госпад жа сказаў: дык хто ёсьць верны і разумны аканом, каторага паставіць гаспадар над слугамі сваімі раздаваць своечасова меру хлеба?
43 Шчасьлівы той раб, якога прыйшоўшы гаспадар ягоны знойдзе робячым так.
44 Праўду кажу вам, што над усёй маёмасьцю сваёй паставіць яго.
45 Калі ж раб той скажа ў сэрцы сваім: марудзіць гаспадар мой прыйсьці, і пачне біць слуг і служанак, і есьці і піць, і напівацца;
46 то прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ня чакае, і ў гадзіну якой ня ведае, і жорстка яго пакарае і аддасьць яго аднаму лёсу зь нявернымі.
47 Той жа раб, які ведаў волю гаспадара свайго і ня падрыхтаваўся, і ня зрабіў па волі ягонай, будзе біты многа.
48 А той, які ня ведаў, але зрабіў вартае пакараньня, біты будзе мала. І ад кожнага, каму дадзена многа, многа будзе зь яго спагнана, і каму многа даручана, больш зь яго зышчуць.
49 Агонь прыйшоў (Я) зьвесьці на зямлю, і як хачу, каб (ён) быў ужо запалены!
50 Хрышчэньнем маю (Я) быць ахрышчаным, і як (Я) тамлюся, пакуль гэтае ня выпаўніцца!
51 (Вы) думаеце, што (Я) прыйшоў даць мір на зямлі? не, кажу вам, але хутчэй разьдзяленьне;
52 бо адгэтуль пяцёра ў адным доме будуць падзеленыя: трое супраць двух і двое супраць трох;
53 разьдзеліцца бацька супраць сына, і сын супраць бацькі; маці супраць дачкі, і дачка супраць маткі; сьвякроў супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць свякрові сваёй.
54 Казаў жа і народу: калі (вы) убачыце хмару, падымаючыся з захаду, ураз кажаце: «дождж набліжаецца»; і стаецца гэтак;
55 і, калі дзьме паўдзённы вецер, кажаце: «сьпёка будзе», і стаецца.
56 Крывадушнікі, аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага ня распазнаецё?
57 І чаму вы самі ў сабе ня судзіце, што ёсьць правільна?
58 Бо калі (ты) ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, па дарозе прыкладзі намаганьні (каб) пазбавіцца ад яго, каб (ён) ня прыцягнуў цябе да судзьдзі, а судзьдзя ня аддаў цябе экзэкутару, а экзэкутар ня кінуў цябе ў вязьніцу.
59 Кажу табе: ня выйдзеш адтуль, пакуль ня аддасі яму і апошняй меднай манеты.

От Луки 12 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.