Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

От Луки 5 глава

1 І сталася: як народ ціснуўся да Яго, каб пачуць Слова Божае, а Ён стаяў ля возера Генісарэцкага,
2 і ўбачыў (Ён) два чаўны, што стаялі на возеры, а рыбаловы, выйшаўшы зь іх, прамывалі сеткі.
3 І ўвайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, (Ён) папрасіў яго адплысьці крыху ад берагу і, сеўшы, вучыў народ з чаўна.
4 А калі скончыў гаварыць, сказаў Сымону: адплыві на глыбіню, і закіньце сеткі вашыя дзеля лову.
5 І, адказаўшы, сказаў Сымон Яму: Настаўнік! Усю ноч працаваўшы (мы) нічога ня злавілі, але па Слову Твайму закіну сетку.
6 І, зрабіўшы гэтае, (яны) злавілі вялікае мноства рыбы, і нават сетка ў іх прарывалася.
7 І далі знак сябрам, што былі ў другім чаўне, каб прыплыўшы, памагчы ім; і прыплылі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачыналі тануць.
8 Убачыўшы ж (гэтае) Сымон Пётра прыпаў да Каленяў Ісусавых, кажучы: выйдзі ад мяне, Госпадзе! Бо я чалавек грэшны.
9 Бо жах апанаваў яго і ўсіх, хто (быў) зь ім, ад гэткага ўлову рыбы, (што) злавілі;
10 таксама і Якуба і Яана, сыноў Завядзеявых, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Сымону Ісус: ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом чалавекаў.
11 І, выцягнуўшы чаўны на бераг, пакінуўшы ўсё, пайшлі за Ім.
12 І сталася быць Яму ў адным (з) местаў, і вось мужчына ўвесь у праказе; і, убачыўшы Ісуса, упаўшы абліччам (да зямлі), маліў Яго, кажучы: Госпадзе, калі хо́чаш, можаш мяне ачысьціць.
13 І, працягнуўшы Руку, (Ён) дакрануўся яго, сказаўшы: хачу, ачысьціся, і адразу праказа зыйшла зь яго.
14 І Ён загадаў яму нікому ня расказаваць, але: пайшоўшы, пакажы сябе сьвятару і прынясі (ахвяру) за ачышчэньне сваё, як загадаў Масей дзеля сьведчаньня ім.
15 Але ўсё болей разыходзілася чутка пра Яго, і сходзілася многа народу слухаць і аздараўляцца ў Яго ад хворасьцяў сваіх.
16 Але Ён адыходзіў у пустэльныя (мейсцы) і маліўся.
17 І сталася: аднаго дня Ён навучаў, і сядзелі (там) хварысэі і законавучыцелі, якія прыйшлі з усіх вёсак Галілеі і Юдэі, і Ярузаліму; і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх.
18 І вось мужчыны нясуць на пасьцелі чалавека, які быў спаралізаваны, і стараліся яго ўнесьці (у дом) і палажыць перад Ім.
19 І ня знайшоўшы, як пранесьці яго па прычыне натоўпу, узьлезшы на дах, і (разабраўшы) чарапіцу спусьцілі яго з пасьцельлю на сярэдзіну перад Ісусам.
20 І (Ён), убачыўшы веру іхную, сказаў яму: чалавеча, дарованы табе грахі твае.
21 І пача́лі разважаць кніжнікі і хварысэі, кажучы: «Хто ёсьць Гэты, Каторы гаворыць блюзьнерства, хто можа дараваць грахі, акрамя як адзін Бог?»
22 Ісус жа, пазнаўшы думкі іхныя, адказаўшы, сказаў ім: што (вы) думаеце ў сэрцах вашых?
23 Што лягчэй сказаць: «дарованы табе грахі твае, альбо сказаць: устань і хадзі?»
24 Але каб (вы) ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, — (Ён) сказаў спаралізаванаму: табе кажу: устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі ў дом твой.
25 І зараз жа, устаўшы перад імі, узяў на чым ляжаў, пайшоў у дом свой, славячы Бога.
26 І дрыготка апанавала ўсіх, і славілі Бога, і былі ахопленыя страхам, кажучы: «дзіўныя дзеі ўбачылі (мы) сёньня».
27 І пасьля гэтага (Ісус) выйшаў і ўбачыў мытніка імем Левій седзячы на мытніцы і сказаў яму: ідзі за Мною.
28 І (ён), пакінуўшы ўсё, устаўшы пайшоў за Ім.
29 І зрабіў Левій вялікі ўрачысты пачастунак Яму ў доме сваім; і была (там) вялікая грамада мытнікаў і іншых, якія зь імі частаваліся.
30 І наракалі кніжнікі іхныя і хварысэі на вучняў Ягоных, кажучы: навошта (вы) з мытнікамі і грэшнікамі ясьце і п’яце?
31 І, адказаўшы, Ісус сказаў ім: ня здаровыя маюць патрэбу ў лекару, але хворыя,
32 (Я) прыйшоў заклікаць ня праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяньня.
33 Яны ж сказалі Яму: чаму вучні Яанавыя посьцяць часта і твораць малітвы, гэтаксама і хварысэйскія, а Твае ядуць і п’юць?
34 Ён жа сказаў ім: ці можаце (вы) прымусіць пасьціць сыноў харому вясельнага, калі зь імі Малады?
35 Але прыйдуць дні, калі будзе ўзяты ад іх Малады, тады будуць пасьціць у тыя дні.
36 Казаў жа ім і прыповесьць: ніхто ня прышывае латкі ад адзежыны новай да адзежыны старой; інакш і новае разьдзірае і да старой (адзежыны) ня падходзіць латка ад (адзежыны) новай.
37 І ніхто ня ўлівае віно маладое ў мяхі старыя, інакш маладое віно прарве мяхі, і само выцяча, і мяхі прападуць;
38 але віно маладое трэба ўліваць у мяхі новыя: і тады захоўваюцца тое і другое.
39 І ніхто, выпіўшы старое (віно), ня захоча адразу маладога (віна), бо кажа: старое (віно) лепшае.

От Луки 5 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.