Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Иезекииль 42 глава

1 І вывеў ён мяне на панадворак знешні на паўночным баку ды завёў мяне ў залу, якая знаходзілася насупраць адгароджанага месца і насупраць будынка з паўночнага боку.
2 Даўжыня яе была сто локцяў з паўночнага боку, і шырыня — пяцьдзесят локцяў.
3 Насупраць дваццаці локцяў панадворка ўнутранага і таксама насупраць падлогі, каменем выкладзенай, на панадворку знешнім падымаліся адзін за адным тры паверхі.
4 І перад заламі быў праход шырынёй у дзесяць локцяў, які быў звернуты ўнутр, даўжынёй у сто локцяў; і дзверы іх знаходзіліся на паўночным баку.
5 Верхнія пакоі былі вузейшыя за ніжнія і сярэднія пакоі будынка, бо паверхі займалі іх прастору.
6 Былі бо яны трохпавярховыя і не мелі калон такіх, як калоны на панадворках; таму, такім чынам, будынак падымаўся ад зямлі па паверхах: ад ніжніх і ад сярэдніх.
7 І мур, што ішоў звонку адносна залаў, быў у напрамку знешняга панадворка насупраць залаў, меў даўжыню ў пяцьдзесят локцяў,
8 бо даўжыня залаў знешняга панадворка была пяцьдзесят локцяў, а тых, што перад імі, — цалкам была сто локцяў.
9 І ніжэй тых залаў быў уваход ад усходу, калі ісці да іх ад знешняга панадворка.
10 І ў верхняй частцы мура панадворка ў напрамку паўднёвым перад адгароджаным месцам і перад будынкам былі таксама залы,
11 і быў перад імі праход, падобны да залаў, што былі на паўночным баку; паводле даўжыні іх і шырыні іх — такія ўсе іх выхады, і ўладкаванні, і брамы іх.
12 І ля брам залаў, якія былі на паўднёвым баку, — брама ў верхняй частцы праходу, які быў праходам перад ахоўным мурам для тых, хто ўваходзіць праз усходні бок.
13 І сказаў ён мне: «Залы паўночныя і залы паўднёвыя, што знаходзяцца перад месцам адгароджаным, — гэта святыя залы, дзе святары, якія маюць права набліжацца да Госпада, маюць есці найсвяцейшыя дары: там маюць яны складаць найсвяцейшыя дары, і ахвяру з ежы, і ахвяры за грэх і за злачынства, бо месца гэта — святое.
14 А калі святары ўваходзяць, то не павінны яны выходзіць са свяцілішча на знешні панадворак, але павінны там скінуць свае шаты, у якіх спраўляюць сваю службу, бо яны святыя; і маюць ускласці на сябе адзенне іншае, і тады толькі ісці да месца, прызначанага для народа».
15 І калі скончыў ён мераць унутраную прастору дома, то павёў мяне ў напрамку брамы, звернутай на ўсход, і змераў яе там навокал з усіх бакоў.
16 А змераў прутом вымяральным з усходняга боку — пяцьсот прутоў паводле прута вымяральнага навокал.
17 І змераў з паўночнага боку — пяцьсот прутоў пры дапамозе прута вымяральнага навокал.
18 І змераў з паўднёвага боку пяцьсот прутоў пры дапамозе вымяральнага прута навокал.
19 І павярнуўся, і змераў заходні бок — пяцьсот прутоў пры дапамозе вымяральнага прута.
20 Змераў яго на чатыры бакі; кругом яго з усіх бакоў быў мур, даўжынёю ў пяцьсот локцяў і шырынёю ў пяцьсот локцяў, каб аддзяліць свяцілішча ад несвятога месца.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.