Читай и изучай
Библия » Пераклад Антонія Бокуна
Псалтирь 20 глава
21 глава »
1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
2 Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага!
3 Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!
4 Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. (Сэлях)
5 Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго і споўніць усе намеры твае,
6 каб мы ўзрадаваліся збаўленьню твайму і ў імя Бога нашага сьцяг узьнялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!
7 Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.
8 Гэтыя спадзяюцца на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.
9 Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста.
10 Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!

 

Псалтирь 20 глава в переводах