Библия » Пераклад Сабілы і Малахава
Псалтирь 20 глава
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Хай адкажа Табе Ягова ў дзень скру́хі. Хай абароніць Цябе Імя Бога Якубавага.
3 Хай пашле Ён Табе дапамогу са Сьвятыні, і зь Сыёну хай Ён абароніць Цябе.
4 Хай успомніць усе Твае прынашэньні ахвяраў, і цэласпаленьне Твае хай прыйме, як поўназадавальняючае. Зэля.
5 Хай дасьць Табе паводля Сэрца Твайго, і ўсе задумы Твае хай Ён выканае.
6 Будзьма ўрачыста радавацца выратаваньню Твайму і ўздымем Сьцяг у Імя Бога нашага. Хай Ягова выканае ўсе Твае просьбы.
7 Цяпер ведаю я, што Ягова ратуе Свайго Памазанца. І Ён адкажа Яму са Сваіх Сьвятых Нябёсаў выратавальнай магутнасьцю Правіцы Сваёй.
8 Адны спадзяюцца на калясьніцы, другія спадзяюцца на коні, а мы помнім Імя Яговы, Бога нашага.
9 Тыя спатыкаюцца і падаюць, а мы стаім, і стаім проста.
10 Ягова, ратуй! Хай адкажа нам Кароль у дзень, калі мы Яго гукаем.
Псалтирь 20 глава в переводах