Библия » Пераклад Сабілы і Малахава
Псалтирь 4 глава
5 глава »
1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давідавы.
2 Пачуй мяне, калі гукаю, Божа справядлівасьці маёй! У цясноце Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!
3 Сынове людзей: дакуль слава мая ганьбавацьмецца? Дакуль марнасьць любіць будзеце ды ілжы шукацьмеце? (Зэля).
4 Ведайце, што Ягова выдзяліў Сабе пабожнага Свайго; Ягова чуе, калі я гукаю да Яго.
5 Дрыжыце і ня грашыце! разважайце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Зэля).
6 Прыносьце ахвяры справядлівасьці і спадзявайцеся на Ягову!
7 Многія кажуць: хто пакажа нам добрае? Ты, Ягова, узьнімі над намі сьвятло Аблічча Твайго!
8 Ты напоўніў сэрца маё большай радасьцяй, чым яны маюць яе ў часе, калі збожжа і віна ў іх пабольшала.
9 У міры кладуся я і сплю, бо Ты адзіны, Ягова, даеш мне жыць у бясьпецы.
Псалтирь 4 глава в переводах