Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
Псалтирь 4 глава
5 глава »
1 Кіраўніку хору. На струнах. Псальм Давідаў.
2 Калі я клічу Цябе, выслухай мяне, Божа справядлівасці маёй. У турбоце Ты даваў мне прастору; злітуйся нада мною і выслухай маленне маё.
3 О сыны чалавечыя, дакуль жа будзеце благімі сэрцам? Чаму вы любіце марнасць і шукаеце хлусню?
4 Ведайце, што Госпад цудоўна ўслаўляе святога Свайго. Бог выслухае, калі буду Яго клікаць.
5 Калі гневаецеся, не грашыце; разважце ў сэрцах вашых на ложках вашых і супакойцеся!
6 Складзіце ахвяру праўды і майце надзею ў Богу.
7 Шмат якія кажуць: «Хто паказвае нам даброты?» Узнімі над намі, як знак, святло аблічча Твайго!
8 Надаў Ты большую радасць у сэрца маё, чым калі памнажаюцца ў іх пшаніца ды віно.
9 У спакоі кладуся і засынаю, бо Ты адзіны, Госпадзе, даеш мне жыць ў бяспецы.
Псалтирь 4 глава в переводах