Читай и изучай
Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Псалтирь 4 глава
5 глава »
1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давідавы.
2 Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, Справядлівасьць мая! У цясноце даваў Ты мне прасторнасьць. Зьмілуйся нада мною і пачуй малітву маю!
3 Сыны людзей: дакуль слава мая зьняважацца будзе? Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаці? (Зэля)
4 Ведайце-ж, што Госпад выдзяліў Сабе пабожнага Свайго; Госпад чуе, калі гукаю да Яго.
5 Дрыжыце й не грашыце! Разважайце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Зэля)
6 Нясеце ахвяры праўдзе і спадзявайцеся на Госпада!
7 Многія кажуць: Хто пакажа нам добрае? Ты, Госпадзе, узьнімі над імі сьветласьць аблічча Твайго!
8 Ты напоўніў сэрца маё вялікшай радасьцяй, чым маюць яны, сабраўшы збожжа й віна багата. (Зэля)
9 Супакойна лягу я і засну, бо Ты, Госпадзе, даеш мне жыці спакойна сярод небясьпекі.

 

Псалтирь 4 глава в переводах