Читай и изучай
Библия » От Матфея 21:33
Пераклад Анатоля Клышкi
22 глава »
От Матфея глава 21 стих 33

Выслушайте другую притчу: был некоторый хозяин дома, который насадил виноградник, обнёс его оградою, выкопал в нём точило, построил башню и, отдав его виноградарям, отлучился.

Паслухайце другую прыповесьць: быў нейкі чалавек, гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім тоўчню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.

Выслухайце іншую прытчу. Быў адзін гаспадар дома, які насадзіў вінаграднік: і мурам абгарадзіў яго, і выкапаў у ім чавільню і збудаваў вежу, і аддаў яго вінаградарам, і адлучыўся.

Паслухайце іншую прыпавесць. Быў чалавек гаспадар дому, які насадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім выціскальню, і пабудаваў вежу, і наняў у яго вінаградараў, і аддаліўся.

«Паслухайце другую прыпавесьць. Быў адзін гаспадар дамовы, каторы засадзіў вінішча, агарадзіў яго навокал і выкапаў таўчэльню, пастанавіў вежу і, паручыўшы яго вінаром, адышоў.

Вы́слухайце другую прыновесьць: быў не́йкі гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго агарожаю, выкапаў у ім сажалку, пабудаваў ве́жу і, аддаўшы яго вінаградарам, адыйшоў.

Вы́слухайце іншую прытчу. Быў адзін чалавек, гаспадар дома, які насадзíў вінагра́днік, і агаро́джаю абнёс яго, і вы́капаў у ім выціска́льню, і збудаваў вежу, і аддаў яго вінагра́дарам, і адлучы́ўся.

Прыпавесць пра ліхіх вінаградараў Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў.

Паслухайце іншую прыпавесць. Быў чалавек, гаспадар дома, які насадзіў вінаграднік і абнёс яго агароджаю, і выкапаў у ім выціскальню, і збудаваў вежу — і здаў яго вінаградарам, і адлучыўся.

Выслухайце іншую прыповесьць: нейкі чалавек, гаспадар дому, які насадзіў вінаграднік і агарадзіў яго агароджаю, і выкапаў у ім сажалку і пабудаваў вежу, і даручыў яго вінаградарам і адыйшоў у чужы край.

Паслухайце другое прыповесьці: Быў чалавек гаспадар, які засадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго плотам, выкапаў у ім вінатоку, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго земляробам, выехаў.