Читай и изучай
Библия » Откровение 2:10
Пераклад праваслаўнай царквы
3 глава »
Откровение глава 2 стих 10

Не бойся ничего, что тебе надобно будет претерпеть. Вот, диавол будет ввергать из среды вас в темницу, чтобы искусить вас, и будете иметь скорбь дней десять. Будь верен до смерти, и дам тебе венец жизни.

Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць некаторых з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця'.

Ня бойся нічога, што табе выпадзе перацярпець. Вось, д’ябал будзе ўкідаць з асяродзьдзя вас у цямніцу, каб спакусіць вас, і будзеце мець скруху дзён дзесяць. Будзь верны да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.

Нічога не бойся з таго, што трэба табе перанесці. Вось жа, мае намер укінуць некаторых з вас д’ябал у вязніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора на працягу дзесяці дзён. Будзь верны аж да смерці, і дам табе вянец жыцця.

Не лякайся нічога з тога, што маеш цярпець. Вось, дзявал укіне з вас у вязьніцу, каб выпрабаваць вас, і будзеце мець атугу дзён дзесяць. Будзь верны аж да сьмерці, і дам табе карону жыцьця.


Не бойся нічога з таго, што табе давядзе́цца перацярпе́ць. Вось, дыя́вал будзе кíдаць некато́рых з вас у цямнíцу, каб вы́прабаваць вас, і бу́дзеце ў го́ры дзе́сяць дзён. Будзь ве́рны да сме́рці, і дам табе вяне́ц жыцця́.

Не бойся таго, што павінен выцерпець. Вось д’ябал збіраецца кінуць некаторых з вас у вязніцу, каб вы зведалі выпрабаванне. І будзеце зносіць уціск дзесяць дзён. Будзь верны аж да смерці, і Я дам табе вянок жыцця.

Не бойся таго, што табе трэба будзе выцерпець. Вось, д’ябал будзе ўкідаць некаторых з вас у турму, каб выпрабаваць, і будзеце мець пакуты дзесяць дзён. Будзь верны да смерці, і дам табе вянок жыцця.

Ня бойся нічога, што ты маеш цярпець. Вось д’ябал маніцца ўкінуць (нікаторых) з вас у вязьніцу, каб вы былі спаку́шаны, і будзеце мець гора дзесяць дзён. Будзь верны аж да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.