Читай и изучай
Библия » 1 Петра 4:14
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
5 глава »
1 Петра глава 4 стих 14

Если злословят вас за имя Христово, то вы блаженны, ибо Дух Славы, Дух Божий почивает на вас. Теми Он хулится, а вами прославляется.

Калі зьневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасьлівыя, бо Дух славы, Дух Божы супачывае на вас. Тыя блюзьняць на Яго, а вы славіце.

Калі клянуць вас за імя Хрыстовае, дык вы дабрашчасныя, бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас: тыя ганяць Яго, а вы ўслаўляйце.

Калі зневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасныя, бо славы і Бога Дух на вас супачывае. Імі Ён зневажаецца, а вамі праслаўляецца.

Калі вам упікаюць у імя Хрыста — дабраславёныя, бо Дух славы й Дух Божы супачывае на вас.

Калі абмаўляюць вас за імя Хрыстовае, то вы шчасьлівыя; бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас. Гэнымі Ён зьняважаецца, а вамі выслаўляецца.

Калі га́ньбяць вас за імя́ Хрыстова, то блажэ́нныя вы, бо Дух славы, Дух Божы спачыва́е на вас: імі Ён зневажа́ецца, а вамі праслаўля́ецца.

Калі ганяць вас за імя Хрыста, то вы шчаслівыя, бо Дух славы і Дух Божы спачывае на вас.

Калі вас зневажаюць за імя Хрыстова, шчаслівыя вы, бо Дух славы і Дух Божы спачывае на вас. Тымі Ён ліхасловіцца, а вамі праслаўляецца.

Калі вы зьняважаемы за Імя Хрыста, (то вы) шчасьлівыя, бо (Дух) Славы і Дух Бога на вас супачывае. Які імі блюзьнерыцца, а вамі ўслаўляецца.

Калі вас бэсьцяць за імя Хрыстусава, дык шчасце вам, бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас.