Библия » Иуды 1:4
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
Иуды глава 1 стих 4
Ибо вкрались некоторые люди, издревле предназначенные к сему осуждению, нечестивые, обращающие благодать Бога нашего в повод к распутству и отвергающиеся единого Владыки Бога и Господа нашего Иисуса Христа.
Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.
Бо пракраліся некаторыя людзі, спрадвеку прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што абарочваюць мілату Бога нашага ў нагоду да распусты і выракаюцца адзінага Валадара Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Пракраліся бо да вас нейкія людзі, якія здаўна прызначаны на гэтае асуджэнне, бязбожныя, каторыя ласку Бога нашага пераварочваюць на распусту і выракаюцца адзінага Валадара Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Бо прыцікаліся некатрыя людзі, здаўна наканаваныя на гэта засуджэньне, бязбожныя, каторыя абарачаюць ласку Бога нашага ў распусту і адхінаюць адзінага Валадара а Спадара нашага Ісуса Хрыста.
Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна празначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага, Ісуса Хрыста, выракаюцца.
Бо паўкрада́ліся некато́рыя людзі, здаўна́ прызна́чаныя на такое асуджэ́нне, бязбо́жныя, якія абаро́чваюць благада́ць Бога нашага ў наго́ду для распу́снасці і адрака́юцца ад адзíнага Уладара́ Бога і Госпада нашага Іісуса Хрыста́.
Бо закраліся між вас нейкія людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэнне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага замянілі на разбэшчанасць і выракаюцца адзінага Валадара і нашага Пана, Езуса Хрыста.
Бо пракраліся некаторыя людзі, якія здаўна загадзя запісаны на гэты суд; бязбожныя людзі, што перакручваюць ласку нашага Бога ў распусту і выракаюцца адзінага Ўладара Бога і Госпада Ісуса Хрыста.
Таму што ўкраліся нікаторыя людзі, зда́ўна прызна́чаныя для гэтага засуджэньня, бязбожныя, якія Багадаць Бога нашага пераварачаюць у распусту, і адзінага Валадара Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста адкідаючыя.
Паўкрадаліся бо між вас некаторыя людзі, спракон прызначаныя на гэты асуд, нягоднікі, ласку Божую абяртаючыя ў распусту й адрынаючыяся ад Езуса Хрыстуса, адзінага Валадара нашага і Усеспадара.*