Читай и изучай
Библия » Галатам 6:1
Еврейский Новый Завет
Галатам глава 6 стих 1

Братия! если и впадёт человек в какое согрешение, вы, духовные, исправляйте такового в духе кротости, наблюдая каждый за собою, чтобы не быть искушённым.

Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.

Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.

Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.

Браты! калі запраўды людзіне луча выступ, вы духоўныя праўце таковага ў духу лагоднасьці, назіраючы кажны за сабою, каб ня быць спакушаным.

Браты, калі і ўпадзе́ чалаве́к у якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, наглядаючы за сабою, каб і табе́ ня быць спакушаным.

Браты! калі і ўпадзе чалавек у нейкае саграшэнне, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, пільнуючы кожны сябе, каб не быць спаку́шаным.

Належнае стаўленне да сябе і іншых Браты, калі б і правініўся чалавек у нечым, вы, што трываеце ў Духу, настаўляйце яго з далікатнасцю, зважаючы на саміх сябе, каб і самім не ўпасці.

Браты, нават калі чалавек будзе схопленым у якой-небудзь правіннасці, — вы, духоўныя, выпраўляйце такога ў духу лагоднасці, наглядаючы за сабою, каб і табе не быць спакушаным.

Браты! калі б і быў заўважаны чалавек у нейкім праступку, вы, духовыя, папраўляйце такога ў духу лагоднасьці, наглядаючы кожны за сабою, каб і самому ня быць спаку́шаным.

Браты, каліб хто і дапусьціўся якога праступства, вы духоўныя павучайце такога ў духу лагоднасьці, зважаючы кажны й на сябе самога, каб і табе ня быць спакушаным.