Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

От Марка 16 глава

1 І калі мінула субота, Марыя Магдаліна, Марыя Іякаўлева і Саламія купілі духмянасцяў, каб пайсці і памазаць Яго.
2 І вельмі рана ў першы дзень тыдня прыходзяць яны да магільні з усходам сонца.
3 І казалі між сабою: Хто адваліць нам камень ад дзвярэй магільні?
4 Ды, глянуўшы, бачаць, што камень адвалены; а ён быў надта вялікі.
5 І, увайшоўшы ў магільню, яны ўбачылі юнака, што сядзеў справа і быў апрануты ў белыя шаты; і жахнуліся.
6 А Ён кажа ім: Не жахайцеся! Вы шукаеце Ісуса Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрэшаны, Яго няма тут; вось месца, дзе паклалі Яго.
7 Але ідзіце, скажыце Яго вучням і Пятру, што Ён ідзе паперадзе вас у Галілею; там Яго ўбачыце, як Ён казаў вам.
8 І, выйшаўшы, пабеглі яны ад магільні, бо іх ахапіла трымценне і ўзрушэнне, і нікому нічога не сказалі; бо яны баяліся.
9 А, уваскрэсшы, рана ў першы дзень тыдня, Ён з’явіўся спярша Марыі Магдаліне, з якое выгнаў сем дэманаў.
10 Тая, пайшоўшы, паведаміла тым, што былі з Ім, а цяпер былі ў смутку і плакалі;
11 і тыя, пачуўшы, што Ён жывы і яна бачыла Яго, не паверылі.
12 Пасля ж гэтага адкрыўся Ён двум з іх у іншым вобразе дарогаю, калі яны ішлі ў вёску.
13 І тыя, пайшоўшы, паведамілі астатнім, але і ім не паверылі.
14 Пазней [жа] адкрыўся Ён і самім адзінаццаці, калі яны ўзлягалі на вячэры, і дакараў за нявер’е іх і жорсткасэрнасць, што яны тым, хто бачыў Яго ўваскрэслага, не паверылі.
15 І сказаў ім: Ідзіце па ўсім свеце, прапаведуйце Евангелле кожнаму стварэнню.
16 Хто ўверуе і ахрысціцца — будзе выратаваны, а хто не ўверуе — будзе засуджаны.
17 А тым, хто ўверуе, будуць дадзены такія знакі: Маім імем будуць яны выганяць дэманаў, будуць гаварыць новымі мовамі,
18 будуць браць змей [у рукі], і калі смяротнае што вып’юць, ні ў якім разе ім не пашкодзіць, на хворых ускладуць рукі і тыя выздаравеюць.
19 І вось Госпад пасля размовы з імі быў узнесены ў неба і сеў праваруч Бога.
20 А тыя, выйшаўшы, прапаведавалі ўсюды, і Госпад садзейнічаў ім і слова сцвярджаў услед знакамі. [Амін].

От Марка 16 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.