Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

От Марка 16 глава

1 І як прайшла субота, Марыля Магдаліна і Марыля Якубава і Сало́ма купілі духмяных масьцяў, каб пайшоўшы намасьціць Яго.
2 І вельмі рана раніцай, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы на ўзыходзе сонца.
3 І гаварылі між сабою: хто адкоціць нам ка́мень ад дзьвераў магілы?
4 І зірнуўшы бачаць, што ка́мень адко́чаны, а быў ён надта вялікі.
5 І ўвайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў з правага боку, адзетага ў зьзяючую шату, і жахну́ліся.
6 А ён кажа ім: ня жахайцеся. Шукаеце ўкрыжаванага Ісуса Назараніна? (Ён) уваскрэшаны. Яго няма тут. Вось мейсца, дзе паклалі Яго.
7 Дык ідзеце, скажэце вучням Ягоным і Пятру: (Ён) ідзе ў Галілею раней за вас; там Яго ўбачыце, як (Ён) сказаў вам.
8 І, выйшаўшы, адразу пабеглі ад магілы. І зьняла іх дрыготка і здранцьве́ньне, і нікому нічога ня сказалі, бо баяліся.
9 Уваскросшы ж рана раніцай у першы дзень тыдня, (Ён) зьявіўся сьпярша Марылі Магдаліне, зь якое выгнаў сем дэманаў.
10 Яна пайшоўшы абвясьціла тым, што былі зь Ім, што плакалі і галасілі;
11 а тыя пачуўшы, што (Ён) жывы і быў бачаны ёю, ня паве́рылі.
12 А пасьля гэтага зьявіўся ў іншым выглядзе, двум із іх на дарозе, калі (яны) ішлі ў селішча.
13 І тыя, пайшоўшы, апавясьцілі астатнім, але і ім ня паве́рылі.
14 Нарэшце (Ён) зьявіўся ім адзінаццацём узьлягаючым, і дакараў іх у нявер’і і жорсткасьці сэрца, што ня паве́рылі тым, што ўбачылі Яго ўваскросшага.
15 І сказаў ім: пайшоўшы па ўсяму сьвету апавяшчайце Эвангельле ўсяму стварэньню.
16 Хто паверыць і будзе ахрышчаны, уратаваны будзе, а хто ня паверыць, засуджаны будзе.
17 А паверыўшых будуць суправаджаць гэткія знакі: Імем Маім будуць выганяць дэманаў, будуць гаварыць новымі мовамі;
18 будуць браць зьмеяў; і калі выпьюць што-небудзь сьмяротнае, ня пашкодзіць ім; на хворых ру́кі пакладуць, дык здаровымі будуць.
19 Госпад жа пасьля гутаркі зь імі быў узьнесены на Неба, і сеў праваруч Бога.
20 А яны пайшоўшы апавяшчалі ўсюды Госпада, Які садзейнічаў і падмацоўваў слова суправаджаючымі знакамі. Амін.

От Марка 16 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.