Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

От Марка 16 глава

1 І, калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Саламея накуплялі духмянасцей, каб пайсці і памазаць Ісуса.
2 І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыйшлі да магілы, калі ўжо ўзышло сонца.
3 І гаварылі між сабою: «Хто нам адкоціць камень ад уваходу ў магілу?»
4 І, глянуўшы, бачаць яны адвалены камень. А ён быў велізарны.
5 І, увайшоўшы ў магілу, яны ўбачылі юнака, што сядзеў з правага боку і быў адзеты ў белае адзенне, і зжахнуліся.
6 А ён кажа ім: «Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса з Назарэта, укрыжаванага. Ён уваскрос, няма Яго тут; вось месца, дзе Яго паклалі.
7 Але ідзіце і паведаміце вучням Яго і Пётры: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею. Там Яго ўбачыце, як Ён вам сказаў”».
8 І, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, бо ахапіў іх страх ды трывога; і нікому нічога не казалі, бо баяліся.
9 Уваскросшы на світанні ў першы дзень тыдня, Ісус найперш паказаўся Марыі Магдалене, з якой выгнаў сем дэманаў.
10 А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім былі, якія сумавалі і плакалі.
11 Але яны, пачуўшы, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.
12 Пасля таго Ён паказаўся двум з іх у іншым выглядзе на дарозе ў паселішча.
13 І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.
14 Нарэшце паказаўся Ён адзінаццаці, калі яны ўзлягалі пры стале, і дакараў іх за недаверства і закамянеласць сэрца, што не паверылі тым, што бачылі Яго ўваскрослага.
15 І сказаў ім: «Ідзіце на ўвесь свет і абвяшчайце Евангелле ўсяму стварэнню.
16 Хто паверыць і прыме хрост, будзе збаўлены. Хто ж не паверыць, будзе асуджаны.
17 А тых, што павераць, будуць суправаджаць такія знакі: у імя Маё будуць яны выганяць дэманаў, на новых мовах гаварыць будуць,
18 змеяў будуць падымаць, ды хоць бы што атрутнае выпілі — не пашкодзіць ім, на хворых рукі ўскладаць будуць — і яны аздараўляцца будуць».
19 І пасля размовы з імі Госпад Ісус узнёсся ў неба, і сядзіць праваруч ад Бога.
20 А яны, пайшоўшы, вясцілі ўсюды, а Госпад дапамагаў ім і падмацоўваў словы іх знакамі, што іх суправаджалі. Амін.

От Марка 16 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.