Библия » Пераклад Анатоля Клышкi
Деяния 6 глава
1 У гэтыя ж дні, калі прымножвалася вучняў, узнялося нараканне эліністаў на яўрэяў, што іх удовы былі занядбаны пры штодзённым абслугоўванні.
2 І дванаццацёра, склікаўшы мноства вучняў, сказалі: Не добра нам, пакінуўшы слова Божае, абслугоўваць сталы.
3 [Дык] прыгледзьце ж, браты, з вас сем чалавек, якія маюць аб сабе добрае сведчанне, поўных [Святога] Духа і мудрасці, якіх паставім на гэтую патрэбу,
4 а мы аддадзімся малітве і служэнню слова.
5 І спадабалася гэтае слова ўсяму сходу, і яны выбралі Стэфана, чалавека поўнага веры і Святога Духа, і Філіпа, і Прохара, і Ніканора, і Тымана, і Пармена, і Мікалая, празеліта-антыахійца,
6 якіх паставілі перад Апосталамі, і яны, памаліўшыся, усклалі рукі на іх.
7 І слова Божае расло і лік вучняў у Іерусаліме вельмі прымнажаўся; і вялікае мноства святароў прыняло веру.
8 А Стэфан, поўны ласкі і сілы, рабіў вялікія цуды і знакі ў народзе.
9 І паўсталі некаторыя з так званай сінагогі лібертынцаў, і кірэнцаў, і александрыйцаў, і тых, што з Кілікіі і Азіі, спрачаючыся са Стэфанам,
10 але яны не маглі супрацьстаяць мудрасці і Духу, Якім ён прамаўляў.
11 Тады яны падбухторылі людзей, якія казалі: Мы чулі, як ён казаў зневажальныя словы на Маісея і Бога;
12 і яны ўзбурылі народ, і старэйшын, і кніжнікаў і, падступіўшы, схапілі яго і павялі ў сінедрыён,
13 і паставілі лжывых сведкаў, якія казалі: Гэты чалавек не перастае казаць [зневажальныя] словы супроць [гэтага] святога месца і закона;
14 бо мы чулі, як ён казаў, што гэты Ісус Назарэй зруйнуе гэтае месца і зменіць звычаі, якія перадаў нам Маісей.
15 І ўсе, хто сядзеў у сінедрыёне, пільна ўгледзеўшыся ў яго, убачылі ягонае аблічча, як аблічча Анёла.
Деяния 6 глава в переводах