Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Деяния 6 глава

Выбар Сямі1 У тыя дні, калі колькасць вучняў павялічвалася, эліністы пачалі наракаць на габрэяў, што яны забываюць пра іхніх удоваў у штодзённым служэнні.
2 Тады Дванаццаць склікалі ўсіх вучняў і сказалі: «Нягожа, каб мы занядбалі слова Божае і служылі пры сталах.
3 Таму, браты, выберыце з вашага ліку сем мужоў добрай славы, поўных Духа і мудрасці, якім даручым гэтую паслугу.
4 А мы будзем трываць у малітве і ў служэнні слова».
5 Спадабалася гэта ўсёй грамадзе, і абралі Стэфана, мужа поўнага веры і Духа Святога, Філіпа і Прохара, Міканора і Тымона, Пармэна і Мікалая, празеліта з Антыёхіі,
6 якіх паставілі перад Апосталамі. Яны, памаліўшыся, усклалі на іх рукі.
7 А слова Божае пашыралася, і значна павялічвалася колькасць вучняў у Ерузалеме. І шмат святароў паверыла.
Арышт Стэфана8 Стэфан, поўны ласкі і моцы, чыніў вялікія цуды і знакі сярод народу.
9 Некаторыя з сінагогі, называнай лібертынскай, кірэнэйскай і александрыйскай, і некаторыя з Цыліцыі і Азіі ўсталі і пачалі спрачацца са Стэфанам.
10 Але не маглі супрацьстаяць мудрасці і Духу, з якімі ён прамаўляў.
11 Тады яны падгаварылі людзей, каб казалі: «Мы чулі, як ён блюзнерыць супраць Майсея і Бога».
12 Так падбухторылі народ, старэйшын і кніжнікаў і, напаўшы, схапілі яго і павялі ў Сінэдрыён.
13 Паставілі ілжывых сведкаў, якія казалі: «Гэты чалавек не перастае блюзнерыць супраць святога месца і Закона.
14 Мы чулі, як ён казаў, што гэты Езус Назаранін зруйнуе гэтае месца і зменіць звычаі, якія перадаў нам Майсей».
15 І ўсе, хто сядзеў у Сінэдрыёне, уважліва глядзелі на яго і бачылі аблічча ягонае, падобнае да аблічча анёла.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.