Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

1 Коринфянам 4 глава

1 Няхай так лічыць нас чалавек, як служак Хрыстовых і домакіраўнікоў таямніц Божых.
2 Тут, аднак, ад домакіраўнікоў патрабуецца, каб кожны аказаўся верным.
3 Але мне найменш абыходзіць, як пра мяне судзіце вы ці чалавечы дзень. Я і сам сябе не суджу.
4 Бо я нічога за сабою не ведаю, але не гэтым я апраўданы, судзіць жа мяне — Госпад.
5 Так што не судзіце нічога заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які і асветліць схаванае ў цемры і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
6 І гэта я прыклаў, браты, да сябе і Апалоса дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не мудраваць звыш таго, што напісана, і не пышыцца адзін перад адным.
7 Бо хто цябе вылучае? І што ты маеш, чаго б не атрымаў? А калі атрымаў, чаму хвалішся, як быццам не атрымаў.
8 Вы ўжо сытыя, вы ўжо разбагацелі, вы пачалі цараваць без нас. І калі б сапраўды вы царавалі, каб і нам разам з вамі цараваць!
9 Бо, думаю, Бог паставіў нас, апошніх Апосталаў, як асуджаных на смерць, таму што мы зрабіліся відовішчам для свету — і для Анёлаў, і для людзей.
10 Мы неразумныя дзеля Хрыста, а вы разумныя ў Хрысце; мы слабыя, а вы моцныя; вы ў славе, а мы ў ганьбе.
11 Аж да гэтага часу мы церпім і голад, і смагу, мы і голыя, і бітыя, і бяздомныя,
12 і працуем, робячы сваімі рукамі; лаюць нас — мы дабраслаўляем; гоняць нас — мы трымаемся,
13 зневажаюць нас — мы суцяшаем. Мы зрабіліся як смецце для свету, адкідамі для ўсіх — дагэтуль.
14 Не каб пасарамаціць вас, пішу гэта, а каб наставіць на розум як маіх улюбёных дзяцей.
15 Бо хоць у вас дзесяць тысяч настаўнікаў у Хрысце, але не шмат бацькоў; бо я ў Хрысце Ісусе нарадзіў вас праз дабравесце.
16 Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі, [як і я Хрыста].
17 Таму я паслаў да вас Цімафея, які ёсць мой сын улюбёны і верны ў Госпадзе, які вам напомніць мае дарогі ў Хрысце [Ісусе], як я ўсюды ў кожнай царкве вучу.
18 А як я не прыходжу да вас, некаторыя заганарыліся.
19 Але я хутка прыйду да вас, калі Госпад захоча, і зведаю не словы ганарліўцаў, а сілу.
20 Бо не ў слове Царства Божае, а ў сіле.
21 Што вы хочаце? Ці прыйсці мне да вас з дубцом ці з любоўю і духам лагоднасці?

1 Коринфянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.