Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 Коринфянам 4 глава

Паслуга апостала Паўла1 Няхай кожны лічыць нас слугамі Хрыста і распарадчыкамі Божых таямніц.
2 Ад распарадчыкаў жа патрабуецца, каб кожны з іх аказаўся верным.
3 Мне ж неістотна, як асудзіце мяне вы ці людскі суд, я і сам сябе не суджу.
4 Бо я ні ў чым сябе не дакараю, але гэта не апраўдвае мяне. Пан ёсць тым, хто мяне судзіць!
5 Таму не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Пан, які асветліць схаванае ў цемры і выявіць намеры сэрцаў. Тады кожны атрымае пахвалу ад Бога.
6 Браты, дзеля вас я аднёс гэта да самога сябе і Апалоса, каб вы навучыліся ад нас не выходзіць па-за тое, што напісана, каб вы не ўзвышаліся адзін над адным.
7 Бо хто цябе вылучае? Што ж маеш ты, чаго б не атрымаў? А калі атрымаў, то чаму хвалішся, нібыта не атрымаў?
8 Вы ўжо насыціліся, ужо ўзбагаціліся і пачалі валадарыць без нас. І няхай бы валадарылі, каб мы таксама пачалі валадарыць разам з вамі.
9 Бо я думаю, што Бог паказаў нас, Апосталаў, апошнімі, як людзей, асуджаных на смерць. Таму што мы сталі відовішчам для свету, анёлаў і людзей.
10 Мы неразумныя дзеля Хрыста, вы ж разумныя ў Хрысце; мы слабыя, вы ж моцныя; вы ў славе, а мы без пашаны.
11 Нават да цяперашняй гадзіны мы галадаем і прагнем, церпім галечу і пабоі, не маем дому
12 і цяжка працуем, зарабляючы ўласнымі рукамі. Калі нас праклінаюць, мы благаслаўляем; калі пераследуюць, мы церпім;
13 калі нас зневажаюць, мы молімся. Мы сталі як смецце свету, як адкіды ўсяго ажно дагэтуль.
14 Я пішу гэта не для таго, каб пасаромець вас, але каб асцерагчы як сваіх умілаваных дзяцей.
15 Бо калі б нават вы мелі безліч выхаваўцаў у Хрысце, у вас усё адно не будзе шмат айцоў, таму што я нарадзіў вас праз Евангелле ў Хрысце Езусе.
16 Дык прашу вас, наследуйце мяне!
17 Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, які ёсць маім дзіцем умілаваным і верным у Пану, каб ён нагадаў вам шляхі мае ў Хрысце Езусе, як я ўсюды навучаю ў кожным Касцёле.
18 Паколькі я не прыходжу да вас, то некаторыя з вас заганарыліся.
19 Але я хутка прыйду, калі захоча Пан, і распазнаю не словы ганарыстых, але іх моц,
20 бо Валадарства Божае не ў слове, а ў моцы.
21 Чаго хочаце? Каб з кіем я прыйшоў да вас ці з любоўю і ў духу лагоднасці?

1 Коринфянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.