Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

1 Коринфянам 4 глава

1 Такім чынам хай (кожны) чалавек уважае нас за служак Хрыстовых і аканомаў тайнаў Бога.
2 Ад аканомаў, да таго ж, патрабуецца, каб кожны (зь іх) быў верным.
3 Для мяне вельмі мала што дае, як судзіце аба мне вы ці людзі; я і сябе самога ня ацэньваю.
4 Хоць я нічога (благога) пра сябе ня ведаю, але я апраўданы ня гэтым; бо судзьдзя мне — Госпад.
5 Так што дачасна ні аб кім ня судзіце, пакуль ня прыйдзе Госпад, Каторы і прасьвеціць тайны ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў, вось тады пахвала будзе кожнаму ад Бога.
6 Гэта ж, браты, я прыклаў да сябе і Апалёса дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас ня думаць больш за тое, што напісана, каб вы ня вывышшаліся адзін перад другім.
7 Бо хто цябе адзначае? Што ты маеш, чаго (б) ня атрымаў? Калі ж і атрымаў, чаго хвалішся, як бы ня атрымаў?
8 Вы ўжо перанасычаны, ужо разбагацелі, вы (ужо) бяз нас запанавалі. О, каб жа вы (і сапраўды) запанавалі, каб і мы разам з вамі запанавалі.
9 Бо думаю, што Бог нас, Апосталаў, выставіў як апошніх (вартых ганьбы людзей) як бы прысуджаных на сьмерць, таму што мы сталіся відовішчам для гэтага сьвету і Ангелаў, і людзей.
10 Мы няразумныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы немачныя, а вы моцныя; вы ў пашане, а мы ў ганьбе.
11 Нават да цяперашняга часу мы церпім і голад, і смагу, і галечу, і б’юць нас, і бадзяемся,
12 і працуем, робячы сваімі рукамі; ліхасловяць нас, (мы) багаслаўляем, (мы) перасьледаваны, (але) трываем;
13 (мы) зганьбаваныя, (але мы) угаворваем; мы (сталіся) як сьмецьце для (усяго) сьвету, мы сталіся для ўсіх адкідамі аж дагэтуль.
14 Пішу гэта ня (для таго), каб пасароміць вас, але як маіх любасных дзяцей настаўляю вас на розум.
15 Бо хаця б вы настаўнікаў у Хрысьце мелі тысячы, але ня многа ба́цькаў; а я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе Добрай весткай.
16 Таму вельмі прашу вас: будзьце маімі пераймальнікамі.
17 Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімахвея, які ёсьць сын мой любасны і верны ў Госпадзе, каторы напомніць вам пра мае шляхі ў Хрысьце, як я вучу ўсюды ўва ўсякай царкве.
18 А як я ня прыходжу да вас, нікаторыя ўзганарыліся;
19 але я хутка прыйду да вас, калі Госпад захоча, і распазнаю ня слова тых, што ўзганарыліся, але сілу,
20 таму што Валадарства Бога ня ў слове, але ў сіле.
21 Чаго вы хочаце? (Каб) я са ськіпетрам прыйшоў да вас, ці з любоўю і духам лагоднасьці?

1 Коринфянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.