Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Коринфянам 4 глава

1 Гэтак вось хай кажны ўважае нас за Хрыстусавых слуг і гаспадаруючых над Божымі тайніцамі;
2 ад гаспадаруючых-жа вымагаецца, каб кажны аказаўся верным.
3 Для мяне то гэта малаважнае як буду суджаны праз вас, ці людзкі асуд, бо й сам сябе ня суджу.
4 Да нічога бо не пачуваюся, хоць гэтым не усправядліўляюся — Госпад маім судзьдзёю.
5 Дык ня судзеце перадчасна, пакуль ня прыйдзе Госпад і не асьветліць скрытага ў цемры ды ня выявіць задумаў сэрц; і тады кажнаму пахвала будзе ад Бога.
6 Браты, гэта дамяркоўваў я да сябе й Апольляга дзеля вас, каб вы на нас вучыліся ня мудраваць больш за тое, што напісана ды не надумаліся пыхаю, выносячыся адзін над другім.
7 Хто бо цябе адзначвае? Што ты маеш, чагоб не атрымаў? Калі-ж атрымаў, нашто выхваляешся так, якбы не атрымаў?
8 Вы ўжо насычаны, ўжо разбагацелі, князюеце без нас, каб-жа й князявалі, ды мы з вамі князяваць маглі!
9 Я бо ўсё думаю, што Бог нас Апосталаў паставіў апошнімі (з-пасярод людзей), моў асуджэнцаў на сьмерць, дыкжа мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.
10 Мы неразумныя дзеля Хрыстуса, а вы мудрыя ў Хрыстусе; мы немачныя, а вы дужыя; вы ў чэсьці, а мы ў ганьбе.
11 Аж да гэтай пары мы і лакнем, і смагнем, і нагату зносім, і пабоі, і туляньне,
12 і мазоль, самаруч зарабляючы; бэсьцяць нас, а мы дабраспрыяннем адплачваем; робяць напасьць, а мы цярпліва зносім;
13 ганьбяць нас, а мы зь любасьцю адпрашваемся; мы сталіся моў сьмецьцем гэтага сьвету, гідасьцю ўсім аж дагэтуль.
14 Не каб насароміць вас пішу гэта, але каб даць вам, як дзецям маім найдаражэйшым, напамін.
15 Бо хоцьбы вы мелі ў Хрыстусе ўзгадаваўцаў тысячы, то айцоў — ня шмат; я бо ў Хрыстусе Езусе стаўся айцом вашым праз Эванэлію.
16 Дык прашуж вас: будзьце маімі пасьцежнікамі, як я — Хрыстусавы.
17 Таму я й паслаў вам Тымотэя, майго вернага й найдаражэйшага ў Богу сына, ён напомніць вам шляхі мае ў Хрыстусе Езусе, як вучу скрозь у кажнай набожні.
18 Гэтак некаторыя з вас заганарыліся, як быццамбы я ня меў прыйсьці ўжо да вас;
19 але я незабаўна к вам прыйду, калі Бог пазволіць, і разузнаю ня словы ганарыстых, а актыўнасьць;
20 бо валадарства Божае ня ў слове, а ў чыне.
21 Чаго хочаце: прыйсьці к вам з рознаю, сі зь любасьцю й духам лагоднасьці?

1 Коринфянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.