Библия » Пераклад Анатоля Клышкi
Евреям 1 глава
1 Бог, Які шматразова і многімі спосабамі прамаўляў у старажытнасці бацькам у прароках,
2 у гэтыя апошнія дні прамовіў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, праз Якога Ён і стварыў вякі;
3 Які, будучы выпраменьваннем славы і ўзорам Яго сутнасці і несучы ўсё словам Сваёй сілы, здзейсніўшы [Сабою] ачышчэнне [нашых] грахоў, сеў праваруч Велічы на вышыні,
4 стаўшы настолькі лепшым за Анёлаў, наколькі слаўнейшае за іх атрымаў у спадчыну Імя.
5 Бо каму з Анёлаў Бог калі-небудзь сказаў: «Ты Мой Сын, Я сёння нарадзіў Цябе»? — І яшчэ: «Я буду Яму Бацькам, і Ён будзе Мне Сынам»?
6 І калі Ён зноў уводзіць Першароднага ў населеную зямлю, Ён кажа: «І няхай паклоняцца Яму ўсе Анёлы Божыя».
7 І што да Анёлаў Ён кажа: «Сваіх Анёлаў творыць вятрамі і Сваіх слугаў полымем агню».
8 а пра Сына: «Твой трон, Божа, — па век вякоў, і жазло праўды — жазло Твайго царства.
9 Ты палюбіў праведнасць і ўзненавідзеў беззаконне; таму Бог, Твой Бог, памазаў Цябе алеем радасці болей за Тваіх таварышаў».
10 І «Ты на пачатку, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы — работа Тваіх рук:
11 яны згінуць, а Ты застанешся, і ўсе яны, як вопратка, састарэюць.
12 І, нібыплашч, Ты скруціш іх, і як адзенне, яны будуць пераменены; але Ты — той самы, і Твае гады не скончацца».
13 А каму з Анёлаў Ён калі-небудзь сказаў: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль Я не пакладу Тваіх ворагаў у падножжа Тваіх ног»?
14 Ці не ўсе яны службовыя духі, якія пасылаюцца на падмогу тым, каму належыць атрымаць у спадчыну выратаванне.
Евреям 1 глава в переводах