Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
Евреям 1 глава
Езус, Сын Божы, вышэйшы за анёлаў1 Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў,
2 у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіў спадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет.
3 Ён, будучы адлюстраваннем Ягонай славы і вобразам Ягонай сутнасці і падтрымліваючы ўсё словам сваёй моцы, здзейсніў ачышчэнне ад грахоў, сеў праваруч Велічы на вышынях
4 і стаў настолькі вышэйшым за анёлаў, наколькі больш слаўнае, чым яны, атрымаў у спадчыну імя.
5 Бо калі і каму з анёлаў Ён сказаў: «Ты — Сын Мой, Я сёння нарадзіў Цябе», і яшчэ: «Я буду Яму Айцом, а Ён будзе Мне Сынам»?
6 Калі ж зноў увядзе Першароднага ў свет, скажа: «Няхай паклоняцца Ямуўсе анёлы Божыя».
7 І кажа анёлам: «Ён робіць сваіх анёлаў вятрамі, а слугаў сваіх — полымем агню»,
8 а Сыну: «Трон Твой, Божа, навекі вякоў, і жазло праведнасці — гэта жазло Твайго валадарства.
8 Ты палюбіў справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму Твой Бог намасціў Цябе, Божа, алеем радасці больш, чым саўдзельнікаў Тваіх».
10 А таксама: «Ты ў пачатку, Пане, паставіў на падмурку зямлю, і нябёсы — справа Тваіх рук.
11 Яны прамінуць, а Ты застанешся; і састарэюць усе, як вопратка,
12 а Ты скруціш іх, быццам адзенне, і яны зменяцца. Ты адзін і той жа, і не скончацца Твае гады».
13 Каму з анёлаў Ты калі-небудзь сказаў: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль Я не пакладу непрыяцеляў Тваіх пад падножжа ног Тваіх»?
14 Ці ж не ўсе яны службовыя духі, пасланыя дзеля служэння тым, хто павінен атрымаць у спадчыну збаўленне?
Евреям 1 глава в переводах