Читай и изучай

Библия » Пераклад Антонія Бокуна

1 Паралипоменон 7 глава

1 Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры.
2 Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.
3 Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя.
4 І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, [былі] аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.
5 І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў, усіх, унесеных у сьпіс.
6 У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры.
7 Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. І было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
8 Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя — сыны Бэхера.
9 І запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных — дваццаць тысячаў дзьвесьце.
10 Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар.
11 Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў [дому] бацькоў іхніх, ваяроў мужных— сямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія выходзілі войскам на вайну.
12 А Шуппім і Хуппім [былі] сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.
13 Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі.
14 Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.
15 І Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога [сына] — Цэлафхад. І былі ў Цэлафхада дочкі.
16 І нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем.
17 Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы.
18 А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю.
19 І былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.
20 Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны — Бэрэд, сын ягоны — Тахат, сын ягоны — Элеада, сын ягоны — Тахат,
21 сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. І забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія.
22 І плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.
23 І ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны.
24 Дачка ягоная — Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру.
25 А сын ягоны — Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны — Тэлях, сын ягоны — Тахан,
26 сын ягоны — Лядан, сын ягоны — Амігуд, сын ягоны — Элішама,
27 сын ягоны — Нун, сын ягоны — Егошуа.
28 А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных.
29 А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля.
30 Сыны Асэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя.
31 Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малькіэль. Ён — бацька Бірзаіта.
32 Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю.
33 Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета.
34 Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам.
35 Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль.
36 Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра,
37 Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра.
38 Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара.
39 Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя.
40 Усе гэтыя — сыны Асэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. І запісаны лік іхні як войска на вайне — дваццаць шэсьць тысячаў чалавек.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.