Библия » Пераклад Яна Станкевіча
1 Паралипоменон 7 глава
1 І ў сыноў Іссасхаровых: Фола а Пуа, Яшуў а Шымрон, чатыры.
2 І сынове Фоліны: Уз а Рэфая а Ерэль а Ягмай а Іўсам а Самуйла, галавы дому айцоў сваіх ад Фолы, мужы харобрыя ў пакаленьнях сваіх, каторых лік за дзён Давіда дваццаць дзьве тысячы шасьцьсот.
3 І сыны Узавы: Ізрага; а сынове Ізражыны: Міхайла а Овада а Ёель, Ішша, пяцёх; усі яны галоўныя.
4 І ад іх, у родах іхных, па дамох айцоў іхных, былі вяткі вояў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо ў іх было шмат жонак і сыноў.
5 Братоў жа іхных, у вусіх радзімах Іссасхаровых, мужоў харобрых, было асьмідзясят сем тысячаў; усі лічаныя подле радаводаў іхных.
6 У Веняміна: Бела а Бехер а Едзяель, трох.
7 Сынове Беліны: Ецбон а Уз а Узель а Ерымоф а Іры, пяцёх, галавы дому айцоў, мужы харобрыя. І палічаных іх подле радаводаў іхных дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
8 І сынове Бехеравы: Зэміра а Ёаш а Елезэр а Елёенай а Омры а Ірэмоф а Ава а Анафоф а Алемеф, — усі гэтыя сынове Бехеравы.
9 І лік іх, подле радаводаў іхных у родах іхных, подле галоў дому айцоў іхных, мужоў харобрых — дваццаць тысячаў дзьвесьце.
10 І сыны Едзяелявы: Білган. І сынове Білгановы: Еуш а Венямін а Егуд а Хенаана а Зэфан а Фаршыш а Агішагар.
11 Усіх гэты сыноў Едзяелявых подле галоў айцоў іхных, мужоў харобрых — сямнанцаць тысячаў дзьвесьце, уступаючых у войска на вайну.
12 І Шуппім і Гуппім Іранкі; Гушым Агеронак.
13 Сыны Неффалімовы: Ягцэель а Ґуні а Ецэр а Шаллум, сыны Білжыны.
14 Сыны Манасавы: Асрэль, каторага нарадзіла мамошка ягоная Арамлянка, яна ж нарадзіла Махіра, айца Ґілеада.
15 І Махір узяў жонку Гуппіму а Шуппіму; імя сястры ягонае Мааха; імя другога Цэлофегад. І Цэлофегад меў дачкі.
16 І Мааха Махірыха нарадзіла сына і назвала імя ягонае Перэш, а імя брата ягонага Шэрэш; і сыны ягоныя: Улам а Рэкем.
17 І сыны Уламовы: Бедан. Гэта сыны Ґілеадовы, сына Махіра Манасёнка.
18 А сястра ягоная Гаммолехеф нарадзіла Ішгода а Авезэра а Маглу.
19 І былі сыны Шэмідзіны: Агіян а Шэхем а Лікгі а Аням.
20 Сыны Яхрэмавы: Шутэлаг, а Берэд, сын ягоны, а Фагаф, сын ягоны, а Елеада, сын ягоны, а Фагаф, сын ягоны,
21 А Завад, сын ягоны, а Шутэлаг, сын ягоны, а Езэр а Елеад. І забілі іх жыхары Ґафу, што радзіліся ў зямлі, бо яны зышлі захапіць стады іхныя.
22 І плакаў па іх Яхрэм, айцец іхны, шмат дзён, і прышлі браты ягоныя пацешыць яго.
23 І ўвыйшоў да жонкі свае, і яна зачала а нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае: Бэра, бо ліха, было ў доме ягоным.
24 І дачка ў яго Шэера. Яна збудавала Беф-Горон дольні й вышні а Уззэн-Шэеру.
25 А Рэфаг, сын ягоны, а Рэшэф а Фелаг, сын ягоны, а Фаган, сын ягоны,
26 Ладан, сын ягоны, Аммігуд, сын ягоны, Елішама, сын ягоны,
27 Нун, сын ягоны, Ігошуа, сын ягоны.
28 І дзяржавы іхныя і сялібы: Бэт-Эль а местачкі яго; на ўсход Нааран, на захад Ґезэр а местачкі яго; Шыхем таксама й местачкі яго аж да Айі а местачкаў яе.
29 А з боку сыноў Манасавых: Беф-Шэан а местачкі яго, Фаанах а местачкі яго, Меґіддо а местачкі яго, Дор а местачкі яго. У іх жылі сынове Язэпавы, сына Ізраелявага.
30 Сынове Ашэравы: Імна а Ішва а Ішві а Бэра, а Сэраг, сястра іхная.
31 Сыны Бэрыны: Гэвер а Малхіель. Ён айцец Бірзаіфа.
32 Гэвер нарадзіў Яфлета а Шомера а Гофама а Шую, сястру іхную.
33 Сыны Яфлетавы: Пасах а Бімгал а Ашваф. Гэта сыны Яфлетавы.
34 Сыны Шэмеравы: Агі а Рогґа, Гуўва а Арам.
35 І сыны брата ягонага Гэлема: Цофаг а Імна а Шэлеш а Амал.
36 Сынове Цофаговы: Суаг а Гарнефер а Шуал а Беры а Імра.
37 Бецэр а Год а Шамма а Шылша а Іфран а Беера.
38 Сыны Еферавы: Ефунне а Піспа а Ара.
39 Сыны Ульліны: Араг а Ганнель а Рыца.
40 Усі гэтыя сынове Ашэравы, галавы дому айцоў сваіх, абраныя дужасілы, галоўныя з князёў. І іх лік подле радаводаў у войску, на вайне дваццаць шэсьць тысячаў чалавекаў.
1 Паралипоменон 7 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча