Читай и изучай

Библия » Пераклад праваслаўнай царквы

От Луки 22 глава

1 Набліжа́лася свята праснако́ў, што называецца Пасхаю;
2 і шукалі першасвятары́ і кніжнікі, як забіць Яго, бо яны баяліся народу.
3 Увайшоў жа сатана ў Іуду, зва́нага Іскарыётам, аднаго з ліку двана́ццаці,
4 і ён, пайшоўшы, дамовіўся з першасвятара́мі і начальнікамі, як ён ім вы́дасць Яго.
5 І яны ўзра́даваліся і пагадзíліся даць яму срэ́бранікаў;
6 і ён абяцаў і шукаў наго́ды вы́даць Яго ім не пры народзе.
7 Надышо́ў жа дзень праснако́ў, у які нале́жала прыно́сіць пасхальную ахвя́ру;
8 і паслаў Ён Пятра і Іаана, сказаўшы: пайдзíце, прыгату́йце нам есці пасху.
9 Яны ж сказалі Яму: дзе хочаш, каб мы прыгатава́лі?
10 Ён сказаў ім: вось, калі вы будзеце ўвахо́дзіць у горад, то сустрэ́нецца вам чалавек, які будзе не́сці збан вады; ідзіце ўслед за ім у дом, у які ён уво́йдзе,
11 і скажы́це гаспадару́ дома: «Настаўнік кажа табе: дзе пакой, у якім Мне есці пасху з вучнямі Маімі?»
12 І ён вам пакажа верхні пакой вялікі, усла́ны; там прыгату́йце.
13 Яны пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім; і прыгатава́лі пасху.
14 І, калі надышо́ў час, Ён узлёг, і дванаццаць апосталаў з Ім,
15 і сказаў ім: вельмі жада́ў Я гэтую пасху есці з вамі, перш чым му́кі прыму́,
16 бо кажу вам, што ўжо не буду есці яе, пакуль не здзе́йсніцца яна ў Царстве Божым.
17 І, узяўшы чашу, узнёс падзя́ку і сказаў: прымíце яе і падзялíце між сабою,
18 бо кажу вам, што не буду піць ад пло́ду вінагра́днага, пакуль не пры́йдзе Царства Божае.
19 І, узяўшы хлеб, узнёс падзяку, пераламíў і даў ім, ка́жучы: гэта це́ла Маё, якое за вас аддае́цца; рабіце гэта на ўспамíн пра Мяне.
20 Таксама і ча́шу пасля вячэ́ры, ка́жучы: гэтая чаша — новы запаве́т у Маёй крывí, якая за вас праліва́ецца.
21 Але вось рука таго, хто выдае́ Мяне, са Мною за сталом;
22 і ўсё ж Сын Чалавечы ідзе, як вы́значана, але го́ра таму чалавеку, які Яго выдае́.
23 І яны пачалí пыта́цца адзін у аднаго, хто б гэта з іх быў, што зро́біць такое?
24 Была́ ж і спрэ́чка паміж імі, хто з іх павінен лічы́цца бо́льшым.
25 А Ён сказаў ім: цары́ народаў пану́юць над імі, і ўладары́ іх дабрадзе́ямі называ́юцца;
26 вы ж не так: але бо́льшы сярод вас, няхай будзе як ме́ншы, а начальнік — як слуга́.
27 Бо хто бо́льшы: той, хто ўзляжы́ць, ці той, хто прыслу́жвае?е́ хіба́ не той, хто ўзляжы́ць? А Я пасярод вас як той, хто прыслу́жвае.
28 Вы ж ператрыва́лі са Мною ў выпрабава́ннях Маіх,
29 і Я завяшча́ю вам, як завяшча́ў Мне Айцец Мой, Царства,
30 каб вы елі і пілí за трапе́заю Маёю ў Царстве Маім, і будзеце сядзе́ць на прастолах і судзíць дванаццаць кале́н Ізра́ілевых.
31 І сказаў Гасподзь: Сíмане! Сíмане! вось, сатана прасіў, каб прасе́яць вас, як пшаніцу;
32 але Я маліўся за цябе, каб не знікла вера твая; і ты не́калі, вярну́ўшыся, умацу́й братоў тваіх.
33 Ён жа сказаў Яму: Госпадзі! з Табою я гатовы і ў цямнíцу, і на смерць ісці.
34 А Ён сказаў: кажу табе, Пётр, не прапяе́ сёння певень, як ты тройчы адрачэ́шся, сказаўшы, што не ведаеш Мяне.
35 І сказаў ім: калі Я пасыла́ў вас без мяшка, і без торбы, і без абу́тку, ці ме́лі вы ў чым няста́чу? Яны ж адказалі: ні ў чым.
36 Сказаў жа ім: але цяпер хто ма́е мяшок, няхай возьме яго, гэтакса́ма і торбу; а хто не ма́е, няхай прада́сць во́пратку сваю і ку́піць меч;
37 бо кажу вам, што павінна яшчэ спо́ўніцца на Мне гэта напíсанае: «і да злачы́нцаў залíчаны». Бо тое, што пра Мяне, набліжа́ецца да канца.
38 Яны ж сказалі: Госпадзі! вось тут два мячы. Ён сказаў ім: даво́лі.
39 І, вы́йшаўшы, пайшоў, як звыча́йна, на гару́ Елеонскую; і следам за Ім пайшлі вучні Яго.
40 Прыйшоўшы на месца, Ён сказаў ім: малíцеся, каб не ўпа́сці вам у спаку́су.
41 І Сам адступіў ад іх на адле́гласць кíнутага ка́меня, і, стаўшы на кале́ні, маліўся,
42 ка́жучы: Ойча! калі хочаш, пранясí ча́шу гэтую міма Мяне! аднак не Мая воля, а Твая няхай будзе.
43 Явіўся ж Яму Ангел з неба і ўмацо́ўваў Яго.
44 І Ён, перажыва́ючы ўну́траную барацьбу́, стара́нней маліўся; і зрабіўся пот Яго, як кроплі крывí, што па́далі на зямлю́.
45 І, уста́ўшы з малітвы і прыйшо́ўшы да вучняў, Ён знайшо́ў, што яны спяць ад сму́тку,
46 і сказаў ім: што́ спіце́? уста́ньце і маліцеся, каб не ўпа́сці вам у спаку́су.
47 Яшчэ калі Ён гаварыў гэта, тады з’явіўся натоўп, і той, каго зва́лі Іуда, адзін з двана́ццаці, ішоў папе́радзе, і ён наблíзіўся да Іісуса, каб пацалава́ць Яго. Бо ён даў ім такі знак: Каго я пацалую, Той і ёсць.
48 Іісус жа сказаў яму: Іуда! пацалу́нкам Сына Чалавечага выдае́ш?
49 Тыя, што былі з Ім, ба́чачы, да чаго ідзе, сказалі: Госпадзі! ці не ўда́рыць нам мячом?
50 І адзін з іх ударыў першасвятаро́вага раба і адсе́к яму правае ву́ха.
51 На гэта Іісус сказаў: пакíньце, хопіць. І, дакрану́ўшыся да вуха яго, ацалíў яго.
52 Сказаў жа Іісус першасвятара́м, і начальнікам аховы храма, і старэйшынам, якія сабра́ліся су́праць Яго: бы́ццам на разбойніка вы́йшлі вы з мяча́мі і кала́мі, каб узяць Мяне?
53 штодня́ бываў Я з вамі ў храме, і вы не паднялí рук на Мяне; але гэта — ваша гадзíна і ўла́да це́мры.
54 І, узя́ўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасвятара́. Пётр жа ішоў следам воддаль.
55 Калі ж яны раскла́лі агонь пасярод двара́ і селі разам, сядзеў і Пётр паміж імі.
56 І адна служа́нка, уба́чыўшы яго, што сядзеў пры агні, і, прыгле́дзеўшыся да яго, сказала: і гэты з Ім быў.
57 Але ён адро́кся ад Яго, ка́жучы: жанчы́на, я не ведаю Яго.
58 І неўзаба́ве другі, убачыўшы яго, сказаў: і ты з іх. Але Пётр сказаў: чалавеча, не.
59 І, як прайшло́ каля адной гадзíны, нехта іншы настойваў, ка́жучы: сапраўды́ і гэты з Ім быў, бо ён галіле́янін.
60 Але Пётр сказаў: чалаве́ча, я не ведаю, што́ ты гаворыш. І адразу, калі ён яшчэ гаварыў, заспяваў певень.
61 І, абярнуўшыся, Гасподзь паглядзе́ў на Пятра; і ўспо́мніў Пётр сло́ва Гасподняе, як Ён сказаў яму: перш чым заспява́е певень, адрачэ́шся ад Мяне тройчы.
62 І, вы́йшаўшы вон, горка заплакаў.
63 А людзі, якія трыма́лі Іісуса, насміха́ліся з Яго і бíлі;
64 і, накры́ўшы Яго, бíлі Яго па тва́ры і пыта́ліся ў Яго, ка́жучы: прароч, хто ўдарыў Цябе?
65 І многа іншых блюзне́рстваў гаварылі су́праць Яго.
66 І калі настаў дзень, сабра́ліся старэйшыны народа, і першасвятары́, і кніжнікі, і прывялі Яго ў сінедрыён свой
67 і сказалі: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён жа сказаў ім: калі Я скажу вам, вы не паве́рыце;
68 а калі і спыта́юся ў вас, не адка́жаце Мне і не адпу́сціце;
69 адгэтуль Сын Чалавечы будзе сядзець правару́ч сілы Божай.
70 І сказалі ўсе: дык Ты — Сын Божы? Ён жа сказаў ім: вы кажаце, што Я.
71 Яны ж сказалі: якое нам яшчэ трэ́ба све́дчанне? мы ж самі чулі з ву́снаў Яго!

От Луки 22 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.