Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

От Луки 22 глава

1 Бліжылася сьвята Праснакоў, званае Пасхаю.
2 І шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі, як загубіць Яго, бо баяліся люду.
3 І ўвыйшоў шайтан у Юду, званага Іскарыёт, каторы быў зь ліку двананцацёх.
4 І ён пайшоў, і гутарыў із найвышшымі сьвятарамі а ўраднікамі, як бы Яго ім выдаць.
5 Яны ўзрадаваліся і згадзіліся даць яму грошы.
6 І ён згадзіўся зрабіць гэта, і шукаў прыгоднага часу выдаць Яго ім бяз гурбы.
7 І настаў дзень Праснакоў, каторага мела быць зарэзана пасха.
8 І паслаў Пётру а Яана, кажучы: «Ідзіце й прыгатуйце есьці нам пасху».
9 І яны сказалі Яму: «Ідзе хочаш, каб мы прыгатавалі?»
10 І сказаў Ён ім: «Вось, як вы ўвыйдзеце ў места, стрэнецца вам чалавек, нясучы жбан вады; ідзіце за ім да дому, да каторага ён увыйдзе;
11 І скажыце гаспадару дому: "Вучыцель кажа тэ: ідзе гасьцінны пакой, у каторым бы Імне есьці пасху з вучанікамі Сваімі?"
12 І тый пакажа вам вялікі верхні пакой засланы; там прыгатуйце».
13 І, пайшоўшы, знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.
14 І, як настала гадзіна, Ён узьлёг за стол, і апосталы зь Ім.
15 І сказаў ім: «Жаданьням жадаў Я есьці гэтую пасху з вамі перад Сваім цярпеньням;
16 Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня зьдзеецца ў гаспадарстве Божым».
17 І ўзяўшы чару, і ўчыніўшы падзяку, сказаў: «Вазьміце яе і падзяліцеся мяжсобку;
18 Бо кажу вам, што ня буду піць із плоду віннога, пакуль ня прыйдзе гаспадарства Божае».
19 І ўзяўшы букатку, учыніўшы падзяку, паламіў а даў ім, кажучы: «Гэта ё цела Мае, данае за вас; рабіце гэта на памятку Маю».
20 Таксама чару па вячэры, кажучы: «Гэтая чара ё новая змова ў крыві Маёй, што за вас разьліваецца.
21 «І вось, рука таго ізраджаючага Мяне з Імною за сталом,
22 Бо Сын Людзкі запраўды йдзець, як наканавана; бяда, адылі, чалавеку таму, каторым Ён ізраджаецца».
23 І яны пачалі разважаць мяжсобку, хто зь іх быў бы, што зробе гэта.
24 Была ж і сьпярэчка памеж іх, хто зь іх здаецца быць вялікшым.
25 І сказаў Ён ім: «Каралёве народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі завуцца дабрадзеямі.
26 А вы ня так: але вялікшы з памеж вас будзь, як малодшы, і радзячы, як слугуючы.
27 Бо хто вялікшы, хто ўзьляжыць, ці хто слугуе? ці ня тый, што ўзьляжыць? Але Я сярод вас як тый, што слугуе.
28 «Але вы тыя, што ператрывалі з Імною ў спакусах Маіх;
29 І Я прызначаю вам, як Айцец Мой прызначыў Імне, гаспадарства,
30 Каб вы маглі есьці й піць за сталом Маім у Маім гаспадарстве і сядзелі на пасадах, судзячы двананцаць пакаленьняў Ізраелявых».
31 І Спадар сказаў: «Сымоне, Сымоне, гля, шайтан дужа прасіў, каб ён мог сеіць сітам вас, як пшонку;
32 Але Я маліў за цябе, каб ня скволела вера твая; і ты некалі, навярнуўшыся, мацніў братоў сваіх».
33 І ён сказаў Яму: «Спадару, з Табою Я гатоў у вязьніцу й на сьмерць ісьці».
34 Ён жа сказаў: «Кажу тэ, Пётру, перш чымся певень запяець сядні, ты трэйчы выпрашся, што знаеш Мяне».
35 І сказаў ім: «Як пасылаў Я вас без капшука а без хатуля а бяз вобую, ці мелі вы ў чым нястачу?» Яны сказалі: «Ні ў чым».
36 Тады кажа ім: «Але цяпер, хто мае капшук, няхай возьме яго, таксама й хатуль; а хто ня мае, прадай адзецьце свае й купі меч;
37 Бо кажу вам, што напісанае мае выпаўніцца на Імне: "І залічаны да бяспраўнікаў". Бо запраўды ўзглядам Мяне прыходзе да канца».
38 І яны сказалі: «Спадару, во тут два мячы». І Ён сказаў ім: «Досыць».
39 І, вышаўшы, пайшоў, подле звычаю Свайго, на гару Аліўную; і вучанікі таксама пайшлі за ім.
40 І, як быў на месцу, сказаў ім: «Маліцеся, каб ня лучыць у спакусу».
41 І Ён адхінуўся ад іх, як дапусьціць камень, і, уклякшы, маліўся,
42 Кажучы: «Войча, калі Ты хочаш, аддаль гэтую чару ад Мяне! адылі не Мая воля, але Твая станься».
43 І ангіл ізь неба стаў да Яго, мацнячы Яго.
44 І, труднячыся, уляглівей маліўся; і стаўся пот Ягоны, як капкі крыві, на зямлю капаючыя.
45 І, устаўшы з малітвы, пайшоў да вучанікаў, і засьпеў іх сьпячых з гора,
46 І сказаў ім: «Што вы сьпіце? устаньце й маліцеся, каб ня лучыць у спакусу».
47 Як Ён яшчэ казаў, вось гурба, і званы Юдаю, адзін із двананцацёх, сьпераду іх, і ён дабліжыўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.
48 І Ісус сказаў яму: «Юда, цалаваньням выдаеш Сына Людзкога?»
49 І бачачы тыя, што былі зь Ім, да чаго даходзе, сказалі: «Спадару, ці ня выцяць нам мячом?»
50 І выцяў адзін із памеж іх слугу найвышшага сьвятара, і адцяў яму правае вуха;
51 І адказуючы, Ісус сказаў: «Пакінь, досыць» і, дакрануўшыся да вуха ягонага, уздаравіў яго.
52 І сказаў Ісус найвышшым сьвятаром а ўраднікам сьвятыні а старцом, што вышлі супроці Яго: «Як на грабежніка вышлі вы зь мячамі а кіямі.
53 Як кажны дзень бываў Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі рук сваіх на Мяне; але цяпер ваша гадзіна і ўлада цямноты».
54 І, узяўшы Яго, павялі яго і прывялі да дому найвышшага сьвятара. Пётра ж ішоў за Ім воддаль.
55 І, як расклалі цяпло сярод панадворку і селі разам, Пётра сеў памеж іх.
56 І адна дзеўка згледзела, як ён сядзеў ля сьвятла, і ўцяміўшыся ў яго, сказала: «І гэты быў зь Ім».
57 Але ён выперся, кажучы: «Жонка, я ня знаю Яго».
58 І за часіну другі, абачыўшы яго, сказаў: «І ты зь іх». Але Пётра сказаў: «Чалавеча, я не».
59 Потым блізу за гадзіну іншы станаўко цьвердзіў: «Запраўды й гэты быў зь Ім, бо ён запраўды Ґалілеянін».
60 Але Пётра сказаў: «Чалавеча, ня ведаю, што ты кажаш». І якга, як яшчэ ён казаў, певень запяяў.
61 І Спадар, абярнуўшыся, глянуў на Пётру, і Пётра ўспомнеў слова Спадарова, як Ён казаў яму: "Перш чымся певень запяець, ты трэйчы выпрашся Мяне".
62 І Пётра, вышаўшы, горка плакаў.
63 І людзі, што дзяржалі Яго, насьміхаліся зь Яго, б’ючы;
64 І, накрываючы Яго, пыталіся ў Яго, кажучы: «Прарачы, хто выцяў Цябе?»
65 І гукалі шмат блявузґанага на Яго.
66 І як настаў дзень, зьберліся старцы люду, найвышшыя сьвятары а кніжнікі і ўвялі Яго ў сынэдрыён свой, кажучы:
67 «Ці Ты Хрыстос? скажы нам». Ён жа сказаў ім: «Калі скажу вам, вы ані не паверыце;
68 І калі папытаюся ў вас, вы ані не адкажыце Імне і не адпусьціце Мяне.
69 Адгэтуль Сын Людзкі будзе сядзець па правіцы моцы Божае».
70 І ўсі сказалі: «Дык Ты Сын Божы?» І Ён сказаў ім: «Вы кажаце, што Я».
71 І сказалі: «Нашто нам надабе балей сьветак? бо мы самы чулі з вуснаў Ягоных».

От Луки 22 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.