Читай и изучай

Библия » Пераклад праваслаўнай царквы

Иакова 4 глава

1 Адкуль спрэ́чкі і сва́ркі паміж вамí ці не адсюль, з пажа́днасцей вашых, якія ваю́юць у чле́нах вашых?
2 Жада́еце — і не ма́еце; забіва́еце і зайздро́сціце — і не мо́жаце дасягну́ць; сва́рыцеся і варагу́еце — і не ма́еце, таму што не про́сіце сабе;
3 про́сіце — і не атры́мліваеце, таму што не на дабро про́сіце сабе, а каб у пажа́днасцях сваіх растра́ціць.
4 Пралюбадзе́і і пралюбадзе́йкі! хіба́ не ве́даеце вы, што дружба са светам ёсць варо́жасць су́праць Бога́ Дык вось, хто хоча быць дру́гам свету, той стано́віцца во́рагам Богу.
5 Хіба́ вы думаеце, што ма́рна гаворыць Пісанне: «раўнíва Ён лю́біць дух, які ўсялíўся ў нас»?
6 І бо́льшую дае́ благадаць; таму ска́зана: «Бог ганарлíвым працíвіцца, а пако́рлівым дае́ благада́ць».
7 Дык пакары́цеся Богу; супрацьста́ньце дыявалу, і ўцячэ́ ад вас;
8 наблíзьцеся да Бога, і Ён наблíзіцца да вас; абмы́йце ру́кі, грэшнікі, ачы́сціце сэрцы, двуду́шнікі;
9 бяду́йце, смутку́йце і пла́чце: смех ваш у сму́так няхай ператво́рыцца, і ра́дасць — у сум;
10 скары́цеся перад Госпадам, і Ён узвы́сіць вас.
11 Не зласло́ўце адзін на аднаго, браты́: хто зласло́віць на брата ці су́дзіць брата свайго, той зласло́віць на закон і су́дзіць закон; а калі ты су́дзіш закон, то ты не выкана́ўца закону, а суддзя́.
12 Адзін ёсць Заканада́вец і Суддзя́, Які можа спасцí і загубíць: а ты хто такі, што су́дзіш іншага?
13 Цяпер паслу́хайце вы, якія гаво́рыце: «сёння ці заўтра адпра́вімся ў такі і такі горад, і пражывём там адзін год, і будзем гандлява́ць і атры́мліваць прыбы́так»;
14 вы, якія не ве́даеце, што будзе заўтра; бо што такое жыццё ваша́ — па́ра, што з’я́ўля́ецца на кароткі час, а потым зніка́е.
15 Заме́ст таго, каб каза́ць: «калі ўгодна будзе Госпаду і жывы́я будзем, то зробім тое ці іншае», —
16 вы, пахваля́ецеся з-за ганарлíвасці сваёй; а ўсякая такая пахвальба́ — зло.
17 Дык вось, хто ўмее рабíць дабро, і не ро́біць, грэх яму́.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.