Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Иакова 4 глава

1 Адкуль узнікаюць войны ды адкуль сваркі між вамі? Не адкуль інакш, як з пажадлівасці вашай, што бунтуецца ў членах вашых.
2 Жадаеце і не маеце; забіваеце і зайздросціце, і не можаце здабыць; сварыцеся ды ваюеце. Не маеце, бо не ўпрошваеце,
3 просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб толькі задаволіць сваю пажадлівасць.
4 Чужаложнікі, ці вы не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам ёсць варожасць Богу? Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага веку, той робіцца ворагам Бога.
5 Можа ўважаеце, што дарма Пісанне кажа: «Да зайздрасці любіць Дух, Якога пасяліў у нас»?
6 Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».
7 Дык пакарыцеся Богу; а супраціўцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас.
8 Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.
9 Смуткуйце, жальцеся і плачце: хай смех ваш абернецца ў жалобу, а радасць — у тугу.
10 Спакарыцеся перад абліччам Госпада, і Ён падыме вас.
11 Браты, не ачарняйце адзін аднаго. Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той ачарняе закон ды асуджае закон. А калі ты асуджаеш закон, дык ты не выканавец закону, але суддзя.
12 Адзін жа Заканадавец і Суддзя, Які можа збавіць і загубіць. А ты хто такі, што судзіш блізкага?
13 А ну цяпер вы, што кажаце: «Сёння або заўтра пойдзем у той ці іншы горад, і пражывём там год, і зоймемся гандлем, і атрымаем прыбытак»;
14 вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо яно — пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.
15 Замест таго казаць бы вам: «Калі Госпад захоча, будзем жыць і рабіць тое ці іншае».
16 Вы цяпер пахваляецеся ў сваёй пыхлівасці. Кожнае такое пустахвальства ліхое.
17 Таму той, хто ўмее рабіць дабро і не робіць, грэх таму!
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.